Улада

Лукашэнка пра каранавірус: Будзем спадзявацца, што выйшлі на плато

БелТА

Пра гэта ён заявіў падчас наведвання ў аўторак Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, паведамляе БелТА.

Лукашэнка сказаў, што зараз асаблівая ўвага будзе надавацца развіццю міжраённых бальніц. Такіх у Мінскай вобласці чатыры: у Барысаве, Маладзечне, Салігорску і Слуцку. «Мы хочам з навукова-практычных цэнтраў Мінска, з абласных бальніц многія аперацыі перанесці ў міжраённыя бальніцы і раённыя падцягваць», — сказаў ён.

Галоўны доктар бальніцы Святлана Глебка расказала пра лячэнне хворых на каранавірус. Сёння на шпіталізацыі ў ЦРБ знаходзіцца 121 пацыент з COVID-19. Па словах Святланы Глебка, за апошнія некалькі дзён захворванне на каранавірус знізілася. Калі ў лістападзе за суткі рэгістравалася 20 пацыентаў, то апошнія дні — па 12.

«Калі з 20 да 12 ўпала, гэта ўжо добрае падзенне. Дай бог, каб у краіне так было. Будзем спадзявацца, што мы ўсё ж такі выйшлі на гэта плато. Бачыце, ужо пайшло зніжэнне», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле звестак Мінздароўя, па стане на панядзелак за суткі было выяўлена 1796 выпадкаў каранавіруса, у нядзелю 1878, а ў суботу быў зафіксаваны рэкорд — 1896.

Падчас вясновай хвалі максімум у дзень складаў, паводле звестак Мінздароўя, 973 выпадкі (29 красавіка).

Каментары

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць7

Прынамсі 24 сваякі Пуціна атрымалі пасады, звязаныя з дзяржавай8

«Ніхто не вінаваты?» Першакласніца знікла з падоўжанкі і знайшлася ў рэанімацыі7

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць