Спорт

Расісцкі скандал у Лізе чэмпіёнаў. «Істанбул» сышоў з поля падчас матчу з ПСЖ

Матч заключнага тура Лігі чэмпіёнаў ПСЖ — «Істанбул Басахшэхір» быў спынены на 13-й хвіліне з-за паводзін чацвёртага арбітра сустрэчы.

Румынскі чацвёрты арбітр Себасцьян Колцэску назваў аднаго з трэнераў стамбульцаў П'ера Вэбо «чорным». Пасля гэтага да рэферы падбег форвард «Істанбула» Дэмба Ба і бурна выказаў нязгоду. У выніку галоўны суддзя Авідыу Хацган паказаў трэнеру чырвоную картку за спрэчкі, піша «Спорт-Экспресс».

«Істанбул» у поўным складзе адправіўся ў распранальню. Неўзабаве ў тым жа кірунку прайшлі і гульцы ПСЖ. Дэлегат матчу спрабаваў угаварыць футбалістаў вярнуцца на поле, але перамовы доўга ні да чаго не прыводзілі.

Адразу ж у твітары «Істанбула» з'явіўся запіс: «Не расізму». Клуб падтрымалі іншыя стамбульскія клубы.

Неўзабаве з'явілася расшыфроўка перамоваў брыгады арбітраў. «Чорны хлопец там, на лаўцы. Ідзі правер, хто ён. Той чорны, так нельга сябе паводзіць», — сказаў Колцэску галоўнаму арбітру.

Расшыфравалі і зваротны пасыл Ба. Калі коратка, то ён казаў наступнае: «Ты ж не кажаш «гэты белы хлопец», ты кажаш проста «гэты хлопец».

Заступіўся за Вэбо і форвард ПСЖ Кіліян Мбапэ.

Праз дзве гадзіны пасля пачатку матчу прэс-служба УЕФА пракаментавала інцыдэнт у сустрэчы ў Парыжы: «Ва УЕФА ведаюць аб тым, што адбылося ў сённяшняй гульні. Мы правядзём падрабязнае расследаванне. Расізму і дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах няма месца ў футболе».

Французскія журналісты Telefoot змаглі ўзяць каментар у самога Калцэску, праз якога разгарэўся канфлікт: «Negru» па-румынску азначае «чорны», я не расіст», — сказаў арбітр.

Паводле французскіх СМІ, матч скончаць у сераду з новай брыгадай арбітраў. Сустрэчу прадоўжаць з 13-й хвіліны, пачатак — у 20:55. Але турнірнага значэння гульня не мае, ПСЖ гарантаваў сабе месца ў 1/8 фіналу, а «Істанбул» не мае шанцаў нават на Лігу Еўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць