У Гомелі затрымлівалі шматдзетную маці, якую раней судзілі за цацку, падобную да Лукашэнкі
Сёння раніцай на вакзале затрымалі шматдзетную маці Наталлю Глазкову. У гэты ж час супрацоўнікі міліцыі прыехалі да яе сяброўкі Аксаны Ліхадзіеўскай, у яе ў кватэры прайшоў ператрус, паведамляюць «Моцныя навіны».

Наталля Глазкова (злева), Аксана Ліхадзіеўская (справа)
У Аксаны Ліхадзіеўскай канфіскавалі фотаапарат і даставілі ў Навабеліцкі РАУС. Наталля Глазкова разам з дзецьмі цяпер знаходзіцца ў кватэры сваяка. Пасля ператрусу ў яе канфіскавалі грошы і камп'ютарную тэхніку.
У лістападзе Наталля пашыла цацку «Беларускі Пачакун» і сфатаграфавала яе з бел-чырвона-белым сцяжком. У гэты час міма праходзіла жанчына, якой здалося, што цацка падобная да Лукашэнкі, і выклікала міліцыю. Суд расцаніў гэта як несанкцыянаваны пікет і аштрафаваў Наталлю на 810 рублёў.
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары