Свет

Заходнія дыпламаты гаварылі з Макеем аб правах чалавека, выбарах, вызваленні палітвязняў

Учора кіраўнікі дыпламатычных місій ЕС і дзяржаў-членаў ЕС, прадстаўленых у Мінску, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і ЗША сустрэліся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Дыпламаты запыталіся пра планы беларускіх уладаў у дачыненні да выканання патрабаванняў Канстытуцыі краіны і міжнародных абавязацельстваў, якія тычацца фундаментальных правоў і свабод, а таксама вяршэнства права, што, у першую чаргу, выявілася б у наступным:

  • спыненні затрыманняў, гвалту і бесчалавечнага абыходжання з мірнымі пратэстоўцамі;
  • вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і несправядліва затрыманых;
  • судовым пераследзе тых, хто санкцыянаваў і здзяйсняў акты гвалту і бесчалавечнага абыходжання, якія прывялі да раненняў, траўм, гібелі людзей i фармавання агульнай атмасферы беззаконнасці;
  • правядзенні свабодных і справядлівых выбараў пад незалежным назіраннем.

Дыпламаты таксама праінфармавалі міністра аб магчымых сцэнарах, па якіх маглі б развівацца адпаведныя двухбаковыя адносіны, калі б улады Беларусі ажыццявілі адчувальныя і значныя крокі па аднаўленні вяршэнства права.

Кіраўнікі місій заклікалі ўлады краіны знаходжання ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія перашкаджаюць дыпламатычнай супольнасці ў Беларусі ў выкананні сваіх стандартных дыпламатычных абавязкаў у атмасферы, свабоднай ад умяшання і запалохвання. Яны таксама выказалі чаканне, што беларускі бок пагодзіцца на вяртанне ў Беларусь паслоў Літвы і Польшчы і іх штата дыпламатычных супрацоўнікаў да канца года.

Дыпламаты паўтарылі, што іх урады гатовы аказваць падтрымку і садзейнічаць інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу ў Беларусі, абараняючы суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а таксама яе бяспечную, дэмакратычную і квітнеючую будучыню.

Каментары

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі18

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць