Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (Australian Open) 2021 года з-за пандэміі пройдзе з 8 па 21 лютага замест традыцыйнай другой паловы студзеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP).
Турнір пройдзе ў Мельбурне. Кваліфікацыйны этап адбудзецца з 10 па 13 студзеня ў горадзе Доха.
Australian Open традыцыйна з'яўляецца першым у сезоне сярод турніраў серыі Вялікага шлема. У 2012 і 2013 гг. яго пераможцай станавілася Вікторыя Азаранка.

Каментары