Грамадства

Праваслаўная царква атрымала папярэджанне ад дзяржавы. Яшчэ адно такое — і могуць забараніць дзейнасць

Беларускай праваслаўнай царкве вынеслі папярэджанне і прыгразілі, што могуць забараніць яе дзейнасць.

Вернікі розных канфесій на маршы 13 жніўня 2020 г. Фота Надзеі Бужан

З дакумента, які аказаўся ў распараджэнні Рэдакцыі, вынікае, што 27 лістапада Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў (тады гэту пасаду займаў Леанід Гуляка) вынес папярэджанне Беларускай праваслаўнай царкве. У папярэджанні гаворыцца, што царква абавязана прытрымлівацца артыкула 16 Канстытуцыі і артыкула 8 закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый».

Калі парушэнне паўторыцца на працягу года, суд можа пазбавіць Беларускую праваслаўную царкву юрыдычнага статусу і забараніць яе дзейнасць на тэрыторыі Беларусі.

У артыкуле 16 Канстытуцыі пішацца, што забараняецца дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая скіравана супраць суверэнітэту Беларусі і канстытуцыйнага ладу. А ў артыкуле 8 закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый» — што царква не ўдзельнічае ў дзейнасці палітычных партый, а ў месцах набажэнстваў не дапускаецца мітынгаў і агітацыі.

У адной з епархій «Нашай Ніве» пацвердзілі, што такі дакумент атрымлівалі. Але з чым канкрэтна звязана папярэджанне, там не ведаюць.

Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак адмовіўся каментаваць сітуацыю і назваць прычыны папярэджання.

Прадстаўнікі праваслаўнай царквы не раз асуджалі гвалт. Так, у жніўні гродзенскі архіепіскап Арцемій выступіў з палымяным казаннем:

«Трэба гаварыць. Вучыцца ў іх, у моладзі! А той, хто старэйшае пакаленне, якое бурчыць, настаўнікі: «Мы там палітыку ўбачылі» — вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню, якую вы пхалі нашым дзецям! За гэты БРСМ, за камсамол, за ўсё тое, што было… атэістычнае. Вось вынік вашага выхавання! Цяпер вашы выхаванцы з ланцуга сарваліся! Яны прагнуць крыві. Яны шалёныя».

А ў канцы лістапада з пасады прэс-сакратара сышоў Сяргей Лепін, які асудзіў разбурэнне сілавікамі народнага мемарыяла памяці Рамана Бандарэнкі.

Чытайце таксама:

Архіепіскап гродзенскі — настаўнікам: «Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню»

Прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін напісаў заяву на звальненне

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць