Грамадства

Пачаўся суд над хлопцам, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак

Суд Цэнтральнага раёна сталіцы пачаў разглядаць чарговую крымінальную справу аб масавых беспарадках. Яе асаблівасць у тым, што абвінавачаны — той самы хлопец, якога 9 жніўня ў раёне стэлы збіў аўтазак і якога першы час нават лічылі загінулым. Аказалася, пасля здарэння ён трапіў з траўмамі ў бальніцу, а затым быў змешчаны пад варту. Хлопцу можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

«Выйшаў на праезную частку і заскочыў на МАЗ»

Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Абараняе абвінавачанага адвакат Дзмітрый Лазавік.

Абвінавачаны Ягор Сугойдзь у турме сустрэў дзень нараджэння — у снежні яму споўніўся 31 год. Мужчына расказаў, што родам ён з Мінска, мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, халасты, дзяцей няма, раней не судзімы. На момант суда працы ён ужо не меў.

Дзяржабвінаваўца паведаміў, што 9 жніўня мінулага года каля 20.00−23.00 Сугойдзь у стане алкагольнага ап'янення ўзяў актыўны ўдзел у групавых несанкцыянаваных масавых дзеяннях. Удзельнікі групы былі незадаволеныя падзеямі грамадска-палітычнага жыцця краіны, прыцягвалі да сябе ўвагу тым, што рухаліся па пешаходнай і праезнай частках дарогі. Пры сабе мелі плакаты, транспаранты, сцягі.

Сам Ягор Сугойдзь выйшаў на праезную частку вуліцы і заскочыў на МАЗ па канваяванні. Яго дзеянні пацягнулі парушэнне грамадскага парадку, а таксама перашкодзілі руху грамадскага транспарту. Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя следствам па ч. 1 арт. 342 КК Беларусі. Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.

Абвінавачаны віну прызнаў часткова: на мітынгу быў, з тым, што скакаў на МАЗ, — не згодны.

Падзеі, з-за якіх Ягор Сугойдзь стаў абвінавачаным па крымінальнай справе, адбыліся 9 жніўня — у першы дзень пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Як потым распавёў адзін з відавочцаў, аўтазак пад'ехаў да пратэстоўцаў са спіны, калі яны стаялі тварам да стэлы, насупраць сілавікоў са шчытамі. Спецаўтамабіль спачатку ледзь прытармазіў, а потым газануў і паехаў на людзей. Пры гэтым ён ніякіх папераджальных сігналаў не падаваў. Момант здарэння зафіксаваны на відэакамеру.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі54

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк1

Дзяніс Дудзінскі наведаў 100 краін — расказвае, якія ўразілі яго найбольш. Але самую жаданую краіну ён трымае на потым29

Як халат апынуўся ва ўнітазе? Мінскія сантэхнікі расказалі пра самыя дзіўныя забіцці труб

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі54

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць