Амерыканская фармацэўтычная кампанія Moderna пачала клінічныя выпрабаванні на дзецях ад шасці месяцаў да 12 гадоў.

Фота Depositphotos.com
Гэта першая кампанія, якая будзе выпрабоўваць сваю вакцыну на малых дзецях, піша The New York Times.
У даследаванні возьмуць удзел 6750 здаровых дзяцей з ЗША і Канады.
Кожнае дзіця атрымае дзве прышчэпкі з інтэрвалам у 28 дзён. Пасля гэтага за дзецьмі будуць назіраць на працягу года, каб выявіць магчымыя пабочныя эфекты і вызначыць узровень антыцел.
Раней кампанія распачала выпрабаванне вакцыны на 3000 дзецях ад 12 да 17 гадоў, вынікі якога навукоўцы плануюць атрымаць да лета.
Цяпер чытаюць
ГрамадстваАбнаўляецца!
Каментары