Свет

Еўрапейскі рэгулятар прызнаў вакцыну AstraZeneca бяспечнай

Вакцына ад каранавіруса кампаніі AstraZeneca з'яўляецца бяспечнай і эфектыўнай. Да такой высновы прыйшло Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA), паведамляе meduza.io.

У пастанове рэгулятара гаворыцца, што перавагі вакцыны большыя за рызыку пабочных эфектаў, што яна не прыводзіць да павелічэння рызыкі ўтварэння тромбаў, а таксама што няма доказаў таго, што з'яўленне тромбаў можа быць звязана з канкрэтнымі партыямі вакцыны.

У той жа час у EMA прызналі, што «ў вельмі рэдкіх выпадках» вакцына можа быць звязаная з утварэннем тромбаў, выкліканым нізкім узроўнем трамбацытаў.

У сярэдзіне сакавіка вялікая частка краін Еўропы прыпыніла вакцынацыю прэпаратам ад AstraZeneca пасля з'яўлення даных аб тромбах у людзей, якія прайшлі вакцынацыю.

СААЗ 16 сакавіка палічыла вакцыну AstraZeneca бяспечнай і рэкамендавала працягваць яе выкарыстанне. 18 сакавіка з аналагічнымі высновамі выступілі медыцынскія рэгулятары Вялікабрытаніі і Нідэрландаў.

Каментары

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне

Усе навіны →
Усе навіны

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца7

У нядзелю схаладае да +10°С

Рыжанкоў заявіў, што Мінск адкажа на наўмыснае прымяненне Кіевам дронаў па Беларусі13

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу8

Жыхар Баранавічаў сабраў другі ўраджай клубніцаў1

Да арганізацыі нападу на Волкава датычны былы паліцыянт з Латвіі. Цяпер ён уцёк у Расію2

У небе пад Іўем была незвычайная з'ява ФОТАФАКТ1

Расіяне ўдарылі па бальніцы ў Сумах: шэсць чалавек загінулі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне

Галоўнае
Усе навіны →