Грамадства

Да двух гадоў хіміі прысудзілі хлопца, які выйшаў на дарогу з рупарам

Трэцяга траўня суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — да «хіміі»: менавіта такое пакаранне і прасіў пракурор. Пазоў на карысць «Мінсктранса» (каля 18 тысяч рублёў) вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць, паведамляюць праваабаронцы.

Мацвей — студэнт трэцяга курса Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, працуе экспедытарам. Падчас папярэдняга следства не знаходзіўся пад вартай.

Справу разгледзела суддзя Настасся Кулік, пракурор — Зубко. Адвакат — Захар Ладуцька. 

Мацвея Будніцкага прызналі вінаватым у тым, што чацвёртага кастрычніка на праспектах Машэрава і Пераможцаў, а таксама вуліцах Прытыцкага, Любімага, Сурганава, Кальварыйскай і Прылуцкай браў актыўны ўдзел у масавым мерапрыемстве. Мацвей «дзейнічаў сумесна і ўзгоднена ў групавых дзеяннях, з выкарыстаннем рупара» — згодна з абвінавачаннем, гэта пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў. На Сурганава абвінавачаны таксама выйшаў на праезную частку: гэтыя дзеянні прыпынілі работу грамадскага транспарту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам пад самы канец сезону знайшлі гіганцкі грыб ФОТЫ3

Чым цяпер кормяць на рэйсах «Белавія» ФОТАФАКТ4

Паэт Уладзімір Някляеў займеў сяброўскую карту ў клубе па самба ФОТАФАКТ4

Лукашэнка сабраўся абмяркоўваць з амерыканцамі 5‑6 пытанняў11

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе9

У Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт. Кажуць, што гэта будзе да заканчэння вайны5

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

Беларусы так разленаваліся, што ўжо не хочуць лупіць бульбу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць