Улада11

Беніта Ферэра-Вальднер спадзяецца, што яе візіт стане «новай вяхой» у адносінах Беларусі і ЕС

Пра гэта яна заявіла журналістам 22 чэрвеня ў Мінску перад ад'ездам у аэрапорт.

Камісар ЕС па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднер спадзяецца на тое, што яе візіт у Мінск і перамовы з беларускім кіраўніцтвам стануць «новай вяхой» у развіцці адносін Беларусі і Еўрасаюза. Пра гэта яна заявіла журналістам 22 чэрвеня ў Мінску перад ад'ездам у аэрапорт.

Еўракамісар падкрэсліла, што ЕС чакае ад Беларусі працягу прагрэсу ў пяці асноўных галінах (рэформа выбарчага заканадаўства; забеспячэнне свабоды аб'яднанняў; стварэнне ўмоў для дзейнасці НДА; свабода прэсы; зняцце абмежаванняў для свабоды асобы. — БелаПАН.).

Паводле яе слоў, у снежні 2009 года

міністры краін ЕС разгледзяць пытанне аб прыпыненні санкцый. Ферэра-Вальднер выказала ўпэўненасць у тым, што да гэтага часу Мінск працягне рэформы.

Свой візіт яна лічыць «гістарычным», паколькі ён стаў першым візітам камісара ЕС у Беларусь за апошнія 15 гадоў. Ферэра-Вальднер адзначыла патэнцыял, што існуе для развіцця двухбаковых адносін на аснове агульных еўрапейскіх каштоўнасцяў «пры ўмове, што Беларусь працягне рух у кірунку дэмакратыі».

Перамовы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, якія доўжыліся дзве з паловай гадзіны, Ферэра-Вальднер ахарактарызавала як «сур'ёзныя», паведаміўшы, што на іх былі абмеркаваныя «ўсе пытанні, усе дэталі» двухбаковага супрацоўніцтва.

«Гэта вельмі добры старт», — падкрэсліла еўракамісар.

Яна паведаміла, што падчас сустрэчы заклікала беларускія ўлады «скарыстацца магчымасцю, працягваць рэформы ў пяці ключавых галінах». Палітык таксама расказала пра перавагі ўмацавання сувязяў з ЕС. Так, паводле яе слоў, Беларусь у перспектыве можа пашырыць эканамічнае супрацоўніцтва, заключыць пагадненне аб свабодным гандлі і аблягчэнні візавага рэжыму.

«Прэзідэнт уважліва слухаў мяне, а я — яго пункт гледжання», — сказала Ферэра-Вальднер.

З міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым яна абмеркавала ўзаемадзеянне ў рамках шматбаковай платформы палітыкі «Усходняе партнёрства» ў чатырох асноўных сферах гэтай ініцыятывы» (энергетыка; эканоміка; дэмакратыя і правы чалавека; кантакты паміж людзьмі. — БелаПАН.), а таксама магчымы ўдзел краіны «ў флагманскіх праектах».

Бакі таксама абмеркавалі магчымасці мікракрэдытавання Беларусі з боку Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.

На перамовах у МЗС бакі таксама абмяняліся тэкстам мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі, паведаміла еўракамісар. Гэта рамачнае пагадненне для рэалізацыі энергетычных праектаў, у прыватнасці яно тычыцца аднаўляльнай энергіі і энергаэфектыўнасці.

Акрамя таго, Ферэра-Вальднер абвясціла пра рашэнне Еўракамісіі выдзеліць Беларусі 10 млн. еўра са свайго бюджэту на праекты павышэння якасці беларускай прадукцыі.

Гэта, паводле яе слоў, дазволіць Беларусі прывесці свае стандарты ў згаданай сферы ў адпаведнасць з еўрапейскімі і павялічыць экспарт тавараў у краіны ЕС.

Еўракамісар заявіла, што яшчэ «занадта рана» гаварыць пра падпісанне пагаднення аб аблягчэнні візавага рэжыму для беларускіх грамадзян, а таксама аднаўляць перамовы па Пагадненні аб партнёрстве і супрацоўніцтве. Паколькі пакуль няма «неабходнага прагрэсу ў галіне рэформаў», патлумачыла Ферэра-Вальднер.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец3

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец3

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць