Поўны маст-хэв:
10 рэчаў, якія робяць наша жыццё лепшым
Нас штодня атачаюць дзясяткі гаджэтаў, якія значна паляпшаюць якасць жыцця і мяняюць нашы звычкі. Больш не трэба трымаць у галаве масіў інфармацыі, а самі гаджэты сталі супермабільнымі і лёгка змяшчаюцца ў кішэні ці заплечніку.

У трэцяй частцы праекта «Магія тэхналогій», які мы робім разам з ультрабукам HONOR Magicbook, мы сабралі 10 рэчаў, без якіх ужо цяжка ўявіць жыццё сучаснага чалавека.

1
СМАРТФОН
1. Смартфон
Ва ўсім свеце сёння налічваецца каля 4 мільярдаў смартфонаў — гэта значыць, што кожны другі жыхар Зямлі карыстаецца перавагамі разумнага гаджэта. Па прагнозах даследчыкаў, праз два гады ў свеце будзе больш за 7 мільярдаў мабільных прылад, а 72% усіх інтэрнэт-злучэнняў будзе здзяйсняцца пры дапамозе смартфона.

Развіццё тэхналогій мяняе і само жыццё: можна бясплатна званіць у любы куток Зямлі і бачыць чалавека на тым канцы, кожнае жыццёвае дасягненне адзначаецца і каментуецца ў сацсетках, а на канцэртах замест запальнічак гараць ліхтарыкі смартфонаў.

Сёння тэлефон ужо не проста гаджэт, а модны аксэсуар, і каб завалодаць топавымі мадэлямі ў першыя дні продажаў навінак па ўсім свеце выстройваюцца доўгія чэргі.

Першыя мабільныя тэлефоны былі грувасткімі, дарагімі і нічога не маглі, акрамя званкоў. Сёння ж смартфон у сваім тонкім корпусе змяшчае дзясяткі прылад: тэлефон, фотаапарат, крокамер, электронны кашалёк, GPS-навігатар і безліч іншых.
Чаму мы не можам жыць без смартфонаў, разгледзім на прыкладзе флагмана HONOR 30
50-кратны лічбавы зум
Можна набліжаць самыя далёкія аб'екты, і здымкі застануцца выразнымі.
Звышадчувальны аб'ектыў 40 МП
Якасныя здымкі атрымліваюцца ў любых умовах.
Тонкі шкляны корпус
Гарманічна спалучаюцца надзейнасць і стыль.
5G-працэсар Kirin 985
Смартфон выконвае ўсе задачы хутка і плаўна.
Хуткая зарадка HONOR SuperCharge
Заражаецца да 75% за 30 хвілін.
Безрамачны экран
Высокая выразнасць выявы, а сканер адбіткаў пальца ўбудаваны проста ў дысплей.
2
Фітнэс-бранзалеТ
2. Фітнэс-бранзалет
Многія недаацэньваюць гэты гаджэт, але фітнэс-бранзалеты могуць не толькі лічыць крокі, але яны збіраюць шмат інфармацыі пра працу сэрца: у першую чаргу пульс і сардэчны рытм — і могуць сігналізаваць карыстальніку ў выпадку выяўлення анамалій.

Таксама прылада фіксуе дадзеныя сну: фазы глыбокага, лёгкага і хуткага сну, час няспання. Прасунутыя гаджэты здольныя даваць ацэнкі якасці сну і прапановы для яго паляпшэння.

Але ў першую чаргу фітнэс-бранзалеты сталі сапраўдным маст-хэвам для людзей, якія займаюцца спортам. Напрыклад, HONOR Band 6 (на фота) адсочвае актыўнасць і падтрымлівае 10 рэжымаў трэніровак, уключаючы бег, хаду, язду на ровары, плаванне і нават веславанне.

Прылада можа аўтаматычна распазнаваць шэсць розных рэжымаў трэніроўкі і нагадваць карыстальнікам аб неабходнасці адсочваць сваю актыўнасць.

Улічваючы глабальны трэнд на здаровы лад жыцця, папулярнасць фітнэс-бранзалетаў будзе толькі расці.
3
Санітайзер і маска
3. Антысептык і маска
Антысептыкі і санітайзеры даказалі сваю эфектыўнасць — для гігіенічнай апрацоўкі рук дастаткова ўсяго 30 секунд. Таксама сродкі можна выкарыстоўваць для дэзынфекцыі паверхняў і прадметаў.

Маскі сталі таксама неад'емным элементам барацьбы з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі. З іншага боку, за гэты год яны сталі часткай гардэробу, які падкрэслівае індывідуальнасць ці нават транслюе грамадству розныя мэсэджы.

Сёння свет пачынае пакрысе прыходзіць у сябе пасля пандэміі, але некаторыя звычкі, здаецца, застануцца з намі калі не назаўсёды, то надоўга. І нават калі мы здымем маскі, то антысептык з заплечнікаў выкладаць не будзем, але будзем пазбягаць выпадковых рукапацісканняў.
Магія тэхналогій
Чытайце ўсе матэрыялы нашага праекта з HONOR!
4
ТЭЛЕВІЗАР
4. «Плазма»
Тэлевізар перастаў быць выключна скрыняй для прагляду тэлепраграм і выпускаў навін.

Паводле даследвання аднаго з вытворцаў, трэцім фактарам пры набыцці тэлевізараў пасля памераў прылады і цаны з'яўляецца наяўнасць «разумных» функцый.

Цяпер карыстальнік хоча сам абіраць, што хоча глядзець: шоу на ютубе, серыял на нетфліксе ці фільм на стрымінгавай платформе. Ці выкарыстаць «плазму» ў якасці экрана для прыстаўкі.

Але не варта чакаць ад тэлевізараў высокай прадукцыйнасці гэтых функцый: іх «жалеза» прызначана для апрацоўкі відэасігналу і гуку, а не забеспячэння плаўнасці меню.
5
Партатыўная калонка
5. Партатыўная калонка
Памятаеце, якімі масіўнымі былі старыя магнітафоны і музычныя цэнтры? Цяпер, каб зладзіць вечарынку, дастаткова мець смартфон і партатыўную калонку. І ніякай залежнасці ад разетак і электрычнасці.

Гэты гаджэт стаў асабліва папулярным сярод моладзі адразу па некалькіх прычынах. Па-першае, яны кампактныя і лёгкія. Па-другое, калонку можна падключыць да любой прылады, якая мае Bluetooth, і для гэтага не трэба ні дратоў, ні дадатковых праграм. Па-трэцяе, яны могуць працаваць аўтаномна, а падзараджаць іх можна ад іншых гаджэтаў ці ад дроту зарадкі вашага смартфона.

Больш прасунутыя прылады маюць убудаваны галасавы памочнік, які можа ўключаць патрэбную музыку і нават падтрымліваць гутарку з карыстальнікам. Такую функцыю асабліва любяць бацькі малых дзетак, якія калонка чытае казкі ці спявае песні.
6
Навушнікі
6. Навушнікі
Навушнікі дазваляюць застацца сам-насам з любімай музыкай, паслухаць падкаст, курс лекцый альбо аўдыякнігу. Тэхналогіі зрабілі магчымай працу прылады без аніякіх дратоў, і цяпер не трэба губляць каштоўныя хвіліны жыцця на расплятанне вузлоў — толькі бясконцая музычная асалода.






Якія перавагі ў бесправадных навушнікаў
HONOR CHOICE True Wireless Earbuds?
24 гадзіны няспыннага карыстання
6 гадзін прайгравання музыкі і 4 гадзіны размоў без падзарадкі. Акумулятар у чахле дае магчымасць тройчы цалкам зарадзіць навушнікі.
Ідэальны якасны гук
Дынамік забяспечвае выдатную якасць гуку на любых частотах.
Прасунутая сістэма шумазаглушэння для званкоў
Два мікрафоны ў кожным навушніку адсякаюць староннія гукі пры размовах.
Нізкая затрымка гукавога сігналу
Тэхналогія адначасовай сінхранізацыі працуе на базе Bluetooth 5.0 і зніжае затрымку да 130 мс.
Імгненнае аўтаматычнае падключэнне
Для імгненнага злучэння навушнікаў са смартфонам дастаткова проста адчыніць чахол.
Зручнае кіраванне
Абодва навушнікі маюць функцыю сэнсарнага кіравання.
7
Ноўтбук
7. Ноўтбук
Хоць смартфоны і сталі вельмі прадукцыйнымі і змаглі шмат у чым замяніць камп'ютары, усё яшчэ немагчыма сабе ўявіць офісную працу без ноўтбука.

Лэптопы эканомяць месца, робяць карыстальніка мабільным і здольным працаваць з любой кропкі свету, дзе ёсць інтэрнэт. А сучасныя тэхналогіі дазваляюць аб'яднаць усе гаджэты ў адну экасістэму і зрабіць працу максімальна эфектыўнай і хуткай.
Перавагі ультрабука HONOR Magicbook
Сучасны дысплэй
Высокае пашырэнне 1920х1080 з тонкімі рамкамі і 100% каляровым ахопам sRGB, а таксама функцыяй абароны зроку.
Магутны акумулятар і адна зарадная прылада для ўсіх гаджэтаў
Больш за 10 гадзін працы ў стандартным рэжыме і хуткая зарадка 66 Вт. Магчымасць выкарыстоўваць менш дратоў. Смартфон можна падключыць да ноўтбука дзякуючы тэхналогіі NFC.
Новае пакаленне працэсараў Intel
Прырост прадукцыйнасці да 21% у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў.
Сучасны і магутны SSD-накапляльнік
Хуткасць перадачы даных вышэйшая ў 6 разоў.
Тонкі і лёгкі
Усяго ад 1,38 кг і тонкі прэміяльны корпус з алюмінію.
Сканер адбітка пальца
А таксама іншыя функцыя для бяспекі карыстальніка.
8
Тэрмакубак ці складаны кубак
8. Тэрмакубак ці складаны кубак
Рэч, якая робіць нас сацыяльна адказнымі. Проста ўдумайцеся: з адной кавярні цягам месяца людзі выносяць каля 2 000 папяровых кубкаў.

Практычна ў любым месцы па вашай просьбе нальюць напой у ваш кубак. І гэта будзе ваш невялікі ўнёсак у змаганне з вялікай праблемай забруджвання наваколля. Але заўсёды варта пачынаць з сябе.

Да ўсяго іншага тэрмакубак захавае ваш улюблены напой гарачым на некалькі гадзін, а корпус не будзе апякаць рукі.
9
Паўэрбанк
9. Паўэрбанк
Хоць электронныя прылады і даюць адчуванне свабоды, часам яны абразаюць нам крылы, калі разраджаюцца ў самы нязручны момант. Але на гэты выпадак ёсць паўэрбанк.

Партатыўная зарадка ўяўляе сабой акумулятар, усталяваны ўнутры корпуса з металу, пластыку ці гумы. Таксама прылада камплектуецца кантролерам, які кіруе працэсамі зарадкі і разрадкі элементаў забеспячэння.

Паўэрбанкі адрозніваюцца ў першую чаргу ёмістасцю акумулятара, таму выбар прылады залежыць ад тых умоваў, у якіх ёй карыстаюцца.

Гарадскія варыянты вылучаюцца невялікімі памерамі і кампактнасцю, такі паўэрбанк лёгка змяшчаецца ў сумцы ці нават у кішэні. Але калі вы часта ездзіце на прыроду ці з'яўляецеся аматарам актыўнага адпачынку, то варта абіраць гаджэты падвышанай ёмістасці з трывалым корпусам.

Ютуб-блогерка ў 66 гадоў і тынэйджар, які 10 гадзін сядзіць у смартфоне
Розныя пакаленні — пра свой вопыт карыстання гаджэтамі
10
Зубная нітка
10. Зубная нітка
Хоць у Беларусі пакуль няма суперпопыту на зубную нітку, яе выкарыстанне вельмі важнае для здароўя.

Зубная шчотка ачышчае толькі тры з пяці паверхняў зуба. Астатнія дзве, што паміж зубамі, патрабуюць асаблівага клопату, бо налёт і рэшткі ежы дастаць шчоткай адтуль амаль немагчыма, што можа стаць прычынай утварэння карыесу і праблем з дзяснамі.

Выхад — выкарыстанне зубной ніткі пасля кожнага прыёму ежы альбо пасля вечаровай чысткі зубоў.
Упэўненыя, што большасцю са згаданых рэчаў вы карыстаецеся штодзень. А калі не, то падумайце, ці не варта набыць, магчыма, яны вельмі спросцяць вам жыццё.
Тэкст:
Ягор Хаванскі
Вёрстка:
Піліп Каваленка
Рэдактура:
Настасся Роўда