Свет

«Разумны гадзіннік» дапамог раскрыць забойства дзяўчыны ў Грэцыі. Гаджэт працаваў, а муж сцвярджаў, што жонка забітая

33-гадовы пілот прызнаўся ў забойстве сваёй маладой жонкі, брытанкі Кэралайн Краўч. Злачынства, якое ўзрушыла Грэцыю, адбылося 11 мая. Дзяўчына была забітая ў сябе дома. Як сцвярджаў яе муж, трое рабаўнікоў нібыта ўварваліся ў іх дом у Афінах, звязалі яго і задушылі жонку, піша Бі-бі-сі.

Фота з інстаграма

Бабіса Анагнастопуласа арыштавалі пасля таго, як у чацвер ён прыйшоў на памінальную службу сваёй памерлай жонкі на востраве Аланісас, дзе яна вырасла.

20-гадовая Краўч нарадзілася ў Вялікабрытаніі і ў дзяцінстве пераехала з бацькамі на гэты востраў, а затым выйшла замуж, нарадзіла і жыла ў прыгарадзе Афін Гліка-Нера, дзе і была забітая.

Паліцыя пачала пошукі банды, якая, па словах Бабіса Анагнастопуласа, напала на іх дом, забіла жонку і скрала 15 тысяч еўра.

Было нават абвешчана аб узнагародзе ў памеры 300 тысяч еўра за дакладную інфармацыю аб забойцах, якія ўчынілі варварскае злачынства.

Па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы ўраджэнец Грузіі, які ў першыя дні пасля расследавання перасякаў мяжу з суседняй Балгарыяй.

Але расследаванне паказала, што ён не вінаваты, а тэхнічны аналіз гаджэтаў, якімі карысталіся Кэралайн і яе муж, паказаў, што ён хлусіць.

«Разумны гадзіннік» Кэралайн Краўч паказаў, што яе сэрца ўсё яшчэ білася ў той час, калі, як сцвярджаў яе муж, яна ўжо была забітая. А датчык актыўнасці на тэлефоне Бабіса Анагнастопуласа паказаў, што ён хадзіў у той час, калі, паводле яго слоў, быў звязаны.

Акрамя таго, храналогія і час злачынства, якія апісваў муж, адрозніваюцца ад таго, што запісалі хатнія камеры сачэння.

На памінальнай службе, alpha.tv

Дэтэктывы падышлі да яго пасля памінальнай службы на Алонісе ў чацвер, папрасіўшы яго паехаць з імі ў Афіны, заявіўшы, што ў расследаванні адбыўся прарыў і яны хочуць усталяваць асобу падазраванага. І толькі тады, калі яго прывезлі ў сталіцу Грэцыі, Анагнастопуласу сказалі, што ён і ёсць падазраваны.

Бабіс Анагнастопулас прызнаўся ў забойстве пасля васьмігадзіннага допыту. Ён таксама распавёў пра тое, што яны з жонкай часта сварыліся ў апошні час.

Расследаванне гэтага злачынства было настолькі важна, што нацыянальнае тэлебачанне Грэцыі перапыніла трансляцыю футбольнага чэмпіянату Еўра-2020 у чацвер вечарам, каб паведаміць падрабязнасці прызнання.

Мінакі і машыны нават спыняліся ля кафэ і бараў з тэлевізарамі, якія працавалі, каб пачуць апошнія навіны аб гэтай трагедыі, паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі Костас Кукумакас.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць