Свет

Меркель згадала Беларусь падчас прамовы аб нападзе нацысцкай Германіі на СССР

ФРГ прызнае сваю вечную адказнасць за злачынствы, звязаныя з нападам нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года.

Пра гэта заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель у сваім відэа, апублікаваным у суботу. Зварот прымеркаваны да 80-годдзя з моманту ўварвання ў СССР, паведамляе Deutsche Welle.

«Для нас, немцаў, гэта нагода для сораму», — адзначыла кіраўнік нямецкага ўрада. Мільёны людзей загінулі, асабліва — на тэрыторыях, якія сёння належаць Расіі, Украіне і Беларусі, а таксама краінам Балтыі, сказала яна.

Нельга забываць, што «мы — у даўгу перад мільёнамі ахвяр і іх нашчадкамі», дадала канцлер.

Пры гэтым федэральны канцлер нагадала, што, нягледзячы на жудасныя падзеі вайны, многія працягнулі Берліну руку прымірэння. За гэта Германія адчувае глыбокую ўдзячнасць, падкрэсліла яна.

Таксама Меркель асабліва адзначыла палітыку прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, дзякуючы якой Германія змагла мірна уз'яднацца ў 1990 годзе і з тых часоў развіваць грамадзянскія сувязі паміж дзвюма краінамі.

У сваім звароце канцлер ФРГ закранула і нядаўнія падзеі на постсавецкай прасторы. З вялікім шкадаваннем яна выказалася аб тым, што «актыўнасць грамадзянскай супольнасці ў Расіі,

а таксама ў Беларусі, у апошні час абмежаваная — больш таго, стала немагчымай».

«Калі мірныя дэманстранты і непажаданыя (уладам) прадстаўнікі апазіцыі аказваюцца за кратамі, гэта накладвае цяжкі адбітак на нашы адносіны», — падкрэсліла кіраўнік германскага ўрада. Паводле яе слоў, анексія Крыма і падтрымка сепаратыстаў на ўсходзе Украіны — парушэнні міжнароднага права. Для Германіі, як і для ўсяго ЕС, гэта непрымальна, упэўненая Меркель.

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША13

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі7

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек3

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць