Свет

Праеўрапейская партыя з вялікім адрывам лідзіруе на выбарах у Арменіі

Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян заявіў пра перамогу сваёй партыі «Грамадзянскі дагавор» на датэрміновых выбарах у парламент 20 чэрвеня, паведамляе «Азатуцюн».

Пасля апрацоўкі прыкладна 80% бюлетэняў Цэнтральная выбарчая камісія заявіла, што партыя «Грамадзянская дамова» атрымала 55,3% галасоў. Галоўны канкурэнт кіруючай партыі — блок «Аястан» былога прэзідэнта Роберта Качарана — ідзе на другім месцы з 20,3% галасоў.

На трэцім месцы апазіцыйны блок былога прэзідэнта Сержа Саргсяна «Гонар маю» з 5,2% галасоў. Згодна з армянскім заканадаўствам, блокам патрэбна набраць не меней за 7% галасоў, каб быць прадстаўленымі ў Нацыянальным сходзе.

Паводле звестак ЦВК, іншая апазіцыйная сіла, партыя «Квітнеючая Арменія», набірае менш за 5%, што з'яўляецца парогам для партый для праходжання ў парламент.

Астатнія партыі і блокі (усяго ў выбарах удзельнічалі 25 палітычных сіл) набіраюць нашмат менш галасоў, чым неабходна для праходжання ў парламент.

Партыя Пашыняна лічыцца праеўрапейскай, а Качарана — прарасійскай. Арменія ў цэлым застаецца цалкам залежнай ад расійскай вайсковай дапамогі, расійскія войскі ахоўваюць межы краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць