Бібліятэкі, кафэ і нават вакзал:
дзе ў Мінску можна папрацаваць за ноўтбукам
Існуе мноства гастранамічных і культурных гайдаў па беларускай сталіцы: за пару клікаў лёгка можна знайсці, напрыклад, дзе з'есці смачную шаўрму, як правесці выходныя альбо куды схадзіць з каханым чалавекам. Але нашмат больш часу мы праводзім за працай.

Разам з HONOR Magicbook мы не толькі склалі спіс розных, у тым ліку нестандартных, месцаў у беларускай сталіцы для працы за ноўтбукам, але і самі праверылі, наколькі яны зручныя. Стаміліся ад працы дома ці ў офісе? Трымайце нашы падказкі.
Існуе мноства гастранамічных і культурных гайдаў па беларускай сталіцы: за пару клікаў лёгка можна знайсці, напрыклад, дзе з'есці смачную шаўрму, як правесці выходныя альбо куды схадзіць з каханым чалавекам. Але нашмат больш часу мы праводзім за працай.

Разам з HONOR Magicbook мы не толькі склалі спіс розных, у тым ліку нестандартных, месцаў у Мінску для працы за ноўтбукам, але і самі праверылі, наколькі яны зручныя. Стаміліся ад працы дома ці ў офісе? Трымайце нашы падказкі.
КАВОРКІНГІ
Сёння мы называем каворкінгам калектыўны офіс, дзе пад адным дахам збіраюцца людзі розных прафесій: айцішнікі, прадпрымальнікі, фрылансеры і хто заўгодна. Паколькі каворкінгі ствараюцца так, каб было камфортна ўсім, унутры звычайна шмат зон, якія можна адаптаваць пад свае патрэбы. У такіх прасторах невялікім кампаніям, якім нявыгадна ўтрымліваць свой офіс, зручна праводзіць, напрыклад, лятучкі.

Джэнтрыфікацыя, якая радыкальна змяніла аблічча старых закінутых заводскіх плошчаў і зрабіла іх культурнымі цэнтрамі сталіцы, паспрыяла з'яўленню большай колькасці сучасных каворкінгаў. А закрыццё многіх офісаў праз каранавірус зрабіла іх запатрабаванымі.
У каворкінгаў ёсць некалькі пераваг:

  • гнуткасць: можна арандаваць як невялікае працоўнае месца, так і цэлае памяшканне для сустрэч ці імпрэз. Можна абраць пагадзінны тарыф альбо купіць абанемент на тыдзень, 10 дзён ці месяц;
  • каворкінгі створаны адмыслова для працы: працоўныя месцы абсталяваны так, што нічога не будзе адцягваць вашу ўвагу;
  • можна пазнаёміцца з людзьмі розных прафесій і завесці карысныя знаёмствы;
  • некаторыя каворкінгі ўключаюць у цану арэнды каву і печыва.
Першыя каворкінгі з'явіліся ў ЗША ў 2005 годзе, а ў Беларусь трэнд на сумесныя працоўныя прасторы прыйшоў у першай палове 2010-х, калі імкліва пачалі развівацца высокія тэхналогіі і з'явілася шмат невялікіх айці-кампаній.
Занатоўвайце некалькі адрасоў каворкінгаў!

Але перад тым, як папрацаваць там, раім зайсці на іх сайт або патэлефанаваць, каб даведацца пра ўмовы, бо часам прасторы могуць быць занятыя пад мерапрыемствы.
Каворкінг па адрасе Шорная, 20 працуе штодзённа з 9:00 да 19:00.

Чатыры памяшканні для працы і правядзення мерапрыемстваў. Ëсць магчымасць аплаціць пэўную колькасць гадзін альбо дзён, таксама тут прапануюць абанементы на 10, 20 і 30 дзён. Бясплатная кава і гарбата, перамоўная, wi-fi.

Дарэчы, фота вышэй зробленыя там.
Знаходзіцца па адрасе Пінская, 28/1.

Кругласутачны каворкінг ў стылі лофт з трэнінг-пакоямі, канферэнц-заламі, кухняй і закрытай паркоўкай. Хаб створаны адмыслова для прадпрымальнікаў і невялікіх бізнэсаў: тут няма магчымасці пагадзіннай арэнды, затое можна за дадатковую плату атрымаць юрыдычны адрас.
Адрас: Я. Коласа, 16. Рэжым працы: пн – пт з 9:00 да 20:00, сб з 9:00 да 16:45.

Галоўная перавага каворкінгу на базе навуковай бібліятэкі БНТУ ў тым, што ён бясплатны. Дастаткова зарэгістравацца ў бібліятэцы, і вы атрымліваеце доступ да зоны для індывідуальнай працы. Таксама ёсць памяшканні для арганізацыі лекцый і прэзентацый, а таксама групавых заняткаў.
Адрас: Куйбышава, 22.

Дзве лакацыі – адна кругласуачная, другая працуе з 7:00 да 01:00 – месцяцца ў пешай даступнасці адна ад адной на вуліцы Куйбышава. Можна забраніраваць месца на дзень, тыдзень ці месяц.
У HONOR Magicbook ёсць механізм закрыцця вэб-камеры. Зручна і бяспечна, і больш няма адчування, што нехта назірае.
Перавагі ультрабука HONOR Magicbook
Сучасны дысплэй
Высокае пашырэнне 1920х1080 з тонкімі рамкамі і 100% каляровым ахопам sRGB, а таксама функцыяй абароны зроку.
Магутны акумулятар і адна зарадная прылада для ўсіх гаджэтаў
Больш за 10 гадзін працы ў стандартным рэжыме і хуткая зарадка 66 Вт. Магчымасць выкарыстоўваць менш дратоў. Смартфон можна падключыць да ноўтбука дзякуючы тэхналогіі NFC.
Новае пакаленне працэсараў Intel
Прырост прадукцыйнасці да 21% у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў.
Сучасны і магутны SSD-накапляльнік
Хуткасць перадачы даных вышэйшая ў 6 разоў.
Металічны корпус і прэміум-дызайн
Вытанчаны корпус зроблены з алюмінію.
Сканер адбітка пальца
А таксама іншыя функцыя для бяспекі карыстальніка.
БІБЛІЯТЭКІ І КНІГАРНІ
Не так шмат тых, хто сёння рэгулярна бывае ў бібліятэцы. А гэтыя прасторы можна выкарыстоўваць і як часовае працоўнае месца: усе яны маюць чытальныя залы са сталамі і крэсламі, куды можна прыйсці з ноўтбукам і папрацаваць.

Што тычыцца кнігарняў, то для працы могуць стаць добрым варыянтам невялікія крамы, дзе не так шмат людзей і ёсць камфортныя крэслы са столікамі.
Перавага бібліятэк перад каворкінгамі хаваецца ў першую чаргу ў эканамічнасці: каб прыйсці папрацаваць у чытальную залу, дастаткова мець білет чытача, які каштуе капейкі і дзейнічае працяглы час. Так, там няма бясплатнай кавы ці зручных крэслаў, але гарантаваная ціхая працоўная атмасфера.
Вось наш шорт-ліст кнігарняў і бібліятэк, у якіх можна крыху папрацаваць:
Адрас: Дзяржынскага, 9 (уваход з двара).

У гэтай утульнай кнігарні ёсць шматлікія навінкі беларускіх выдавецтваў, а таксама прадаецца часопіс «Наша гісторыя». У «Шафе» ёсць некалькі крэслаў і столікаў, за якімі можна папрацаваць.

Фота вышэй зробленыя там.
Адрас: Леанарда да Вінчы, 2.

Месца пазіцыянуе сябе як сямейная крама, дзе гатуюць смачную каву. Калі вы жывяце ў Новай Баравой ці часта там бываеце, раім завітаць.
Адрас: Незалежнасці, 116.

У 17 чытальных залах нацыяналкі могуць размясціцца да 1500 чалавек. Можна як працаваць на камп'ютары бібліятэкі, так і прыйсці са сваім.
Адрас: К. Маркса, 14.

Раім абавязкова папрацаваць у бібліятэцы саюза архітэктараў. Не вельмі вядомай, але ўнікальнай, бо такіх інтэр'ераў вы больш нідзе не знойдзеце.
Каб трапіць у бібліятэку БСА, трэба загадзя патэлефанаваць і запісацца. Можа не пашанцаваць, бо там часцяком здымаюць фільмы і серыялы.
Фота: citydog.by
Магія тэхналогій
Чытайце ўсе матэрыялы праекта
Калі ў каворкінгах і бібліятэках створаныя ўмовы для працы, то ў лакацыях, пра якія пойдзе гаворка ніжэй, варта заўсёды памятаць, што гэтыя месцы прызначаныя для іншага.

Таму такія варыянты пасуюць хутчэй для рашэння кораткатэрміновых задач.

КАВЯРНІ І
ФУД-КОРТЫ
З аднаго боку, працуючы ў кафэ, можна сумясціць прыемнае з карысным, але там можа быць шматлюдна, можа граць гучная музыка, а з умоў для працы можа быць хіба што бясплатны wi-fi.

Таму спіс магчымых гастранамічных лакацый для працы ў кожнага будзе індывідуальны: кавярняў у Мінску больш чым дастаткова, а фуд-корты з'явіліся амаль ва ўсіх раёнах Мінска разам з будаўніцтвам гандлёва-забаўляльных цэнтраў.
HONOR MagicBook абсталяваны зараднай прыладай з функцыяй хуткай зарадкі, што дазваляе папоўніць батарэю вашага ноўтбука больш чым на 44% усяго за 30 хвілін. Такая зарадная прылада падыходзіць як для ноўтбука, так і для смартфона, што вельмі зручна, калі вам прыходзіцца працаваць не дома і не ў офісе.
Ютуб-блогерка ў 66 гадоў і тынэйджар, які 10 гадзін сядзіць у смартфоне
Розныя пакаленні — пра свой вопыт карыстання гаджэтамі
СТАНЦЫІ МЕТРО І ЗАЛА ЧАКАННЯ
ЧЫГУНАЧНАГА ВАКЗАЛА
Актуальнасць метро ў якасці месца для рашэння хуткіх працоўных задач за ноўтбукам падвысілася разам з тэмпературай за акном. У метро заўжды халаднавата, што зараз відавочна прываблівае.
Бясплатны wi-fi ў метро ёсць, але не на ўсіх станцыях. З іншага боку, у падземцы наладзілі працу мабільнага інтэрнэту, таму можа працаваць нават проста ў вагоне.

Тое ж тычыцца і залы чакання на чыгуначным вакзале. Там можна даволі эфектыўна вырашыць тэрміновую задачу «на каленцы».
Але не забывайце, што метро і вакзал – грамадскія месцы, таму будзьце ўважлівыя да людзей навокал і не губляйце пільнасць. І не забывайце насіць маскі.
Яшчэ крыху пра перавагі HONOR Magicbook
Ён тонкі і лёгкі
Таўшчыня ўсяго ад 15,9 мм, а вага — 1,38 кг.
Тэхналогія Magic-link
Можна аб'яднаць усе прадукты брэнда ў адну экасістэму.
Падвойныя цеплавыя трубкі з вялікім вентылятарам
Ваш HONOR MagicBook не перагрэецца нават ад самай інтэнсіўнай працы.
Якасны гук
Дынамікі падтрымліваюць віртуальнае аб'ёмнае гучанне.
ПАРК ЦІ ВУЛІЦА
Калі трэба тэрмінова вырашыць нейкую задачу, то можна проста пайсці ў найбліжэйшы парк, сесці на ганак Нацыянальнага мастацкага музея ці размясціцца на найбліжэйшай лаве. З HONOR Magicbook у вас не будзе нявырашаных задач.

Уключайце фантазію і логіку, шукайце і адкрывайце для сябе новыя месцы, дзе можна працаваць, адпачываць і праводзіць час з камфортам.
Тэкст:
Ягор Хаванскі
Фота:
Надзея Бужан
Вёрстка:
Піліп Каваленка
Рэдактура:
Настасся Роўда