Людское мора запаланіла сталічны праспект Пераможцаў. Колькасць людзей, якія наведалі мітынг ацэньвалася ў 400 тысяч чалавек.


Людзі прыходзілі і сыходзілі, але на іх месца прыходзілі новыя. Увесь дзень бела-чырвона-белыя ручайкі цяклі да стэлы і ад яе.


Сілавікі не чапалі мітынгоўцаў, затрыманні пачаліся толькі ўвечары, калі марш ужо скончыўся.



Агульны настрой быў вельмі пазітыўны. Незнаёмыя людзі абдымаліся, валанцёры падвазілі ваду. У паветры луналі сцягі, у людзей нарэшце з'явілася сапраўдная надзея на доўгачаканыя перамены.

Цікава, што сімвалам пераменаў стыхійна стаў бела-чырвона-белы нацыянальны сцяг. Людзі самі выбралі сімвал.



У Маршы прынялі ўдзел і вядомыя беларусы. Марыя Калеснікава яшчэ была на волі. Сёння, праз год, яе разам з юрыстам Знакам судзяць у закрытым рэжыме.

У той жа дзень на плошчы Незалежнасці праходзіў праўладны мітынг, куды звезлі аўтобусамі бюджэтнікаў з усёй краіны. Выступіў там і сам Лукашэнка. Многія баяліся, што прыхільнікі пераменаў могуць сарваць мерапрыемства, але гэтага не адбылося. Людзі з Марша выйшлі на праспект Незалежнасці ўвечары, калі бюджэтнікаў ужо павезлі дадому.




Каментары