Больш за 60 дзяржаў заклікалі дазволіць свабодны выезд грамадзян з Афганістана
Больш за 60 краін свету заклікалі даць магчымасць жыхарам Афганістана і замежнікам бяспечна пакінуць тэрыторыю гэтай краіны. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, якая вечарам 15 жніўня распаўсюдзіў Дзярждэпартамэнт ЗША.
«Тыя, хто валодае ўладай і паўнамоцтвамі ў Афганістане, нясуць адказнасць па абароне жыццяў і ўласнасці, а таксама за неадкладнае аднаўленне бяспекі і грамадскага парадку. Афганцы заслугоўваюць жыць у бяспецы. Мы, міжнародная супольнасць, гатовыя дапамагчы ім. Краіны заклікалі пакінуць адкрытымі дарогі, аэрапорты і памежныя пункты, а таксама падтрымліваць спакойную абстаноўку ў Афганістане».
Заяву сярод іншых падпісалі Аўстралія, Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, Катар, Францыя, Паўднёвая Карэя, Японія, Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Украіна.
Беларусі сярод падпісантаў няма.
-
Ізраіль ліквідаваў камандуючага сіламі спецыяльнага прызначэння КВІР Макадама, якога падазравалі ў арганізацыі замаху на Трампа
-
Цырымонія развітання з Хаменеі перанесена «па шматлікіх просьбах грамадзян»
-
Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары