Усяго патроху33

Случчакі выклікаюць «хуткую» па сто разоў на дзень

Ад пачатку году мясцовая станцыя хуткай медыцынскай дапамогі абслужыла 17 932 тэлефанаванняў на нумар 103.

Ад пачатку году мясцовая станцыя хуткай медыцынскай дапамогі абслужыла 17 932 тэлефанаванняў на нумар 103.

На працягу першага паўгоддзя 2009 г. Слуцкай станцыяй хуткай медыцынскай дапамогі было абслужана 17 932 званкоў альбо ў сярэднім на нумар 103 паступала 98 званкоў у дзень (прыблізна 4 званкі за гадзіну). Пра гэта з карэспандэнтам газеты «Кур’ер» сказаў Іван Зяневіч, галоўны лекар Слуцкай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

«Рэйтынг» захворванняў. Ад агульнай колькасці выклікаў:

- каля 40% выпадкаў медыкаў выклікалі з прычыны сардэчна-сасудзістых захворванняў (6429 выклік);

- 12,8% - хваробы органаў дыхання (2418 выклікаў);

- 7,4% - хваробы органаў стрававання (1387 выклікаў).

Паводле Івана Зяневіча, у параўнанні з мінулым годам, гэтыя суадносіны істотна не змяніліся.

Нагадаем, што насельніцтва Случчыны складае каля 98 тысячаў чалавек, у самім Слуцку жыве каля 63 тысяч.

«Хуткая» забрала амаль 5000 чалавек.

Усяго за паўгады ў стацыянар Слуцка цэнтральнай раённай бальніцы брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі дастаўлена 4931 чалавек. Некаторыя пасля аказання першай медыцынскай дапамогі здолелі пайсці дахаты, іншыя траплялі ў рэанімацыю і/альбо, у выпадку нелетальнага выніку, працягвалі лячэнне ў бальніцы.

У астатніх 13 001 выпадку дапамога аказвалася на месцы, ёсць у статыстыцы і хлуслівыя выклікі альбо званкі, падчас якіх людзям аказвалі кансультацыйную дапамогу.

Тэрміновыя выклікі.

З агульнай колькасці званкоў на нумар 103 тэрміновыя выклікі склалі 1365 выпадкаў.

«Гэта выклікі, калі важная кожная хвіліна. Як правіла, па гэтай катэгорыі выпадкаў брыгады выязджаюць на рознага кшталту няшчасныя выпадку, у тым ліку на ДТЗ», — сказаў Іван Зеневіч.

«Iнфа-Кур’ер»

Каментары3

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць