Меркаванні33

Гламурнае жніво

Упэўнены, што крытыка кіраўніка дзяржавы на адрас гламуршчыкаў прымусіць апошніх падкарэктаваць свой неарыгінальны стыль жыцця. Фельетон Лёліка Ушкіна.

«…складаецца ўражанне, што яны (музыкі) гэта робяць па шаблоне, у пагоні за гламурнасцю страчваюць арыгінальнасць, не кранаюць сэрцаў людзей».
А.Лукашэнка падчас адкрыцця «Славянскага базару»

Упэўнены, што крытыка кіраўніка дзяржавы на адрас гламуршчыкаў прымусіць апошніх падкарэктаваць свой неарыгінальны стыль жыцця.

…Стаяў працоўны поўдзень. Волаты бітвы за ўраджай‑2009 праходзілі фэйс‑кантроль у сталоўку, дзе мелася адбыцца крутая элітная тусоўка, прысвечаная прэзентацыі новага барабана для жаткі.

Свецкая ільвіца Аліна Молава пачувалася як рыба ў вадзе.

Яна вяла з механізатарамі, аграномамі і шафёрамі салонныя размовы пра трансмісію, закупныя цэны на бульбу і спосабы прадзімання карбюратара.

— Ой, людзі, што ж гэта на свеце робіцца, — увесь час паўтарала Молава, кранаючы сэрцы прысутных.

І менавіта ў гэты час у памяшканні з’явілася ўласнай персонай Юся Ушчык.

Аліна адразу скруціла губкі. Яны з Юсяй— каралевы тусовак, прыёмаў, дажынак, кактэйляў, прэзентацый — ненавідзелі адна адну. Тым больш што інтарэс прысутных журналістаў глянцавых раёнак адразу перакінуўся на новую госцю. «Юся, чаму вы перайшлі з белых семак на чорныя?», «Юся, гэта праўда, што ў вас раман з трактарыстам СВК імя Зімоўскага?»

Ушчык адказвала на ўсе пытанні, як і належыць шыкоўнай жанчыне, інтрыгоўна і загадкава: «Купляйце беларускае!»

Гледзячы на трыюмф канкурэнткі, Молава хуценька прыкідвала. Найлепшай контратакай на выпады Ушчык было б цапануць крутога бойфрэнда. Аліна агледзела тусач: вось і ён! Сціплы хлопец з камбайнёрскім загарам, голенай галавой і фугасам моднага кактэйлю «Русалачка».

Аліна падплыла да ахвяры і закінула прынаду: «Банжур, глядзіш канал «Лад»?»

Хлопец задумаўся.

Між тым Ушчык адсачыла тактычны ход праціўніцы. Яна на хвілінку ўявіла заўтрашнія загалоўкі Sun, Cosmopolitan і Vogue:

«Сенсацыя! У Молавай новы камбайнёр», «Молава адрываецца на жніве».
Юся спрытна пайшла на таран.

— Прывітанне, салодкі, — прапяяла яна, набліжаючыся да таго ж хлапца. — Як ты лічыш, ці збярэм мы сёлета 9 млн тон?

Хлопец задумаўся.

Тут ужо Аліна не змаўчала: «Табе чаго трэба ад майго хахаля, гламуршчыца?!»

Такога наезду Ушчык не магла стрываць:

— Я гламуршчыца?!. Ты ж у салярый ходзіш! Калі ў гарадской лазні апошні раз была?

— А хто ж ты яшчэ! Прафукала падпіску на «Савецкую Беларусію»!

— А ты ў сельпо эпілятары з пахам грэйпфруту шукала!

— А ты, а ты….

У гэты момант прэзентацыя новага барабана для жаткі скончылася. Брыгадзір закрычаў. Людзі разбегліся па камбайнах і трактарах. Засталіся трое ў кутку сталоўкі. Іх заўважыў брыгадзір.

— Ляфімаў, што ты звязаўся з гэтымі гламуршчыцамі? Што скажа твая сяброўка, даярка Жанэт?

Хлопец задумаўся. Махнуў галавою і спрытна пабег даганяць свой камбайн.

Лёлік Ушкін

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец3

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец3

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць