Здароўе

«Мы цяпер «на вайне»: загадчыца рэанімацыі ў Вілейцы пра сітуацыю з каранавірусам у рэгіёне

У Вілейцы 29 верасня загадчыца рэанімацыі Вілейскай раённай бальніцы Вікторыя Семянковіч правяла сустрэчу з работнікамі дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення, на якой расказала пра сітуацыю з каранавірусам у рэгіёне, а таксама параўнала з сітуацыяй у Маладзечне і Слуцку, паведамляе «Шлях перамогі».

«У Вілейцы на сёння складваецца такая сітуацыя, што ў чацвёртую хвалю масава хварэюць моладзь і дзеці. Захворванне працякае вельмі хутка, стан людзей пагаршаецца за два-тры дні», — распавяла на сустрэчы Вікторыя Віктараўна.

Таксама яна распавяла, што іх аддзяленне рэанімацыі прышчэплена на 100%: ніхто з супрацоўнікаў не хварэў ні ў адну хвалю. 

«Калі прышчэплены і хварэе, то ў лёгкай форме, не трапляючы ў бальніцу», — кажа доктар.

«У Вілейцы ў аддзяленні цяпер ляжаць 70 чалавек, у рэанімацыі — 9. Сярод іх няма ніводнага прышчэпленага чалавека. Такую статыстыку мы прыводзім для скептыкаў. У Маладзечне ляжыць 189 хворых з COVID-19. У Слуцку — за ўчорашні дзень 393, ніхто з іх не прышчэплены».

«Страшна, што хварэюць маладыя людзі, кожная новая хваля амалоджваецца. Вельмі шмат хварэе дзяцей. У Маладзечне на базе дзіцячай бальніцы адкрыта аддзяленне на 50 ложкаў, усё аддзяленне занята. Дзеці хварэюць не так цяжка, як дарослыя, але яны вельмі моцна распаўсюджваюць інфекцыю» — падкрэслівае Вікторыя Семянковіч.

Па яе словах, усе людзі, у якіх ёсць хранічныя захворванні, напрыклад цукровы дыябет, павінны прышчапляцца ў першую чаргу.

«Хвароба працякае не як пнеўманія. У пацыентаў масіўнае тромбаўтварэнне, забіваюцца лёгкія, людзі не могуць зрабіць ўдых і не могуць адкашляцца», — кажа доктар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць