Грамадства

Першы намеснік кіраўніка СК расказаў, як рухаецца крымінальная справа наконт замены дзяржаўнага сцяга на бел-чырвона-белы ў Рызе

Інцыдэнт здарыўся ў маі падчас чэмпіянату свету па хакеі. 

Гэты выпадак адбыўся 24 мая на наступны дзень пасля інцыдэнту з рэйсам «Раянэйр» Афіны — Вільня, які быў пасаджаны ў Мінску. Мэр горада Марціньш Стакіс і міністр замежных спраў Эдгар Рынкевічс замянілі дзяржаўны беларускі сцяг на бел-чырвона-белы. 

Фота з фэйсбука Марціньша Стакіса

«Сярод сцягоў чэмпіянату па хакеі мы падымаем сцяг свабоднай Беларусі! Гэты сцяг мне даверылі палітычныя ўцекачы з Беларусі» — заявіў тады мэр сталіцы Латвіі.

У адказ на гэта афіцыйны Мінск выслаў пасла Латвіі і большасць супрацоўнікаў амбасады, таксама была заведзена крымінальная справа была распачата па ч. 3 арт. 130 (распальванне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнасці).

Як развіваецца сітуацыя першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч распавёў у інтэрв'ю БелТА.

«Праведзены неабходныя працэсуальныя дзеянні. У другой палове ліпеня мы накіравалі ў адрас латвійскіх калег просьбу аб ўручэнні гэтым службовым асобам апавяшчэнняў, згодна з якім яны павінны з'явіцца на допыт у Следчы камітэт. Да апошняга часу якога-небудзь адказу атрымана не было. У сувязі з гэтым 20 верасня па ўстаноўленай міждзяржаўнымі дамовамі працэдуры мы паўторна адправілі просьбу аб допыце латвійскіх службовых асоб па дадзенай акалічнасці, але ўжо на тэрыторыі Латвіі. 

Афіцыйная рэакцыя паступіла літаральна на днях.

У адказе на наш запыт латвійскі бок паказаў, што не можа выканаць запыт і што дзеянні латвійскіх службовых асоб утрымліваюць тэндэнцыйныя ацэнкі выключна палітычнага акту, які ні ў якім разе не мае на мэце зняважыць нацыянальны гонар і годнасць беларусаў, а толькі дэклараваць прыхільнасць развіццю палітычных свабодаў у грамадзянскай супольнасці», — расказаў Алег Шандаровіч.

«Падобныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў у любой краіне цягнуць за сабой адказнасць. Непавагу да дзяржаўнага сцяга, герба або гімна прыніжае і абражае той народ, які гэтыя сімвалы ўвасабляе. Выклікае здзіўленне, як службовыя асобы такога высокага ўзроўню маглі здзейсніць падобнае блюзнерства, якое да таго ж было апублікавана публічна», — дадаў Алег Шандаровіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць