Свет

Малдова дамовілася з «Газпрамам» аб цэнах на газ

У Санкт-Пецярбургу завяршыліся перамовы аб пастаўках расійскага газу ў Малдову. Віцэ-прэм'ер Андрэй Спыну і кіраўнік «Малдоўгаз» Вадзім Чабан дамовіліся з прадстаўнікамі «Газпрама» падоўжыць кантракт на пяць гадоў.

«Бакі дамовіліся аб формуле разліку цаны, правядзенні аўдыту запазычанасці «Малдоўгаз» і неабходнасці далейшых перамоў для ўстанаўлення графіка плацяжоў», — паведамілі ў ведамстве.

У адпаведнасці з пагадненнем, папярэдні кантракт паміж «Газпрамам» і «Малдоўгаз» падоўжаць на пяць гадоў з выкарыстаннем формулы разліку цаны, прапанаванай малдаўскім бокам.

Пастаўкі газу ў Малдову, згодна з новым кантрактам, пачнуцца 1 лістапада.

У «Газпраме» адзначылі, што кантракт аб пастаўках газу ў Малдову працягнулі «на ўзаемавыгадных умовах».

У канцы кастрычніка ў Малдове на месяц ўвялі рэжым надзвычайнага становішча з-за дэфіцыту газу. Праз некалькі дзён краіна ўпершыню купіла паліва не ў «Газпрама».

Некалькі дзён таму газета Financial Times пісала, што «Газпрам» прапаноўваў Малдове зніжку на газ у абмен на змяненне ўмоў пагаднення з ЕС аб бязмытным гандлі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»17

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»17

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць