Свет

У ЗША паліцыя знайшла cкрадзеную дзяўчынку з дапамогай жэсту, які стаў вірусным у TikTok 

Паліцыя ў амерыканскім штаце Кентукі знайшла cкрадзеную 16-гадовую дзяўчыну пасля таго, як кіроўца машыны, што прамінала, заўважыў, што яна паказвае жэст, які стаў вірусным ў TikTok.

Летась у сацсетцы распаўсюдзіўся жэст з паднятай далонню і складзенымі пальцамі, які пазначае бязгучную просьбу аб дапамозе. Мужчына заўважыў, што дзяўчынка, якая праязджала побач у «Таёце», падняла руку і закрыла вялікі палец астатнімі, паведамляе Дождь.

Ён пазнаў гэты жэст, які азначае просьбу аб дапамозе пры хатнім гвалце, і звярнуўся ў паліцыю, Пазней паліцэйскія затрымалі 61-гадовага Джэймса Герберта Брыка. У яго машыне знаходзілася дзяўчынка, пра знікненне якой у Паўночнай Караліне за некалькі дзён да гэтага ў паліцыю паведамілі яе бацькі. З 2 лістапада Брык правёз дзяўчынку праз Паўночную Караліну, Тэнэсі, Кентукі і Агаё.

Акрамя таго, на тэлефоне Брыка паліцыянты знайшлі выявы непаўналетніх дзяўчат у сэксуальных позах. Мужчыну арыштавалі. Яго абвінавачваюць у незаконным пазбаўленні волі і захоўванні матэрыялаў, якія дэманструюць сэксуальныя дзеянні непаўналетняга ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў.

Жэст, які паказвала дзяўчынка, у мінулым годзе атрымаў шырокае распаўсюджванне ў TikTok. Амерыканская праваабарончая арганізацыя Women's Funding Network прапанавала выкарыстоўваць яго ў выпадках, калі жанчыне патрэбна дапамога, але яна не можа пра гэта адкрыта паведаміць — напрыклад, у выпадку хатняга гвалту, што ўзмацніўся падчас лакдаўну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць