Усяго патроху

«Як вам жыць у Мордары? Мне зашыбісь». Прапагандыст Прыдыбайла ў маскоўскім клубе прычапіўся да спявачкі Дакоты

Гісторыя здарылася на канцэрце ў маскоўскім клубе. Рыта Дакота адпачывала там, калі да яе падышлі двое незнаёмых мужчын. Імі аказаліся прапагандыст Russia Today Канстанцін Прыдыбайла і ўкраінскі блогер Павел Кухаркін, які захапляўся Крымам.

Скрыншот са сторыз Рыты Дакоты

«Яны сталі тыкаць у твар тэлефонам з пытаннямі пра Лукашэнку. Мяркую, што гэта нейкія «журналісты», калі можна гэту гордую прафесію так прынізіць, прылічыўшы да яе гэтых людзей, — эмацыйна напісала спявачка ў сацсетках. — Але вось сітуацыя ў двух словах. 

Я сяджу ў шапцы і акулярах (бо пасля касметолага), у куце, нікога не чапаю, слухаю сяброўку, падпяваю песні. А яны падлятаюць збоку, хамяць, прыніжаюць, здымаюць проста ўпрытык мой твар.

Потым адзін з іх стаў крычаць на мяне: «Ды яна не артыстка наогул, ды каму яна патрэбная», і выкладаць усё гэта ў нейкія тэлеграм-каналы», 

Фрагмент гэтай размовы Прыдыбайла апублікаваў у сябе.

— Як вам жыць у Мордары, які падтрымлівае беларускі рэжым? — пытаецца ён у Дакоты.

— А вам як? — заступаецца за Рыту сябар, пакуль тая стараецца не звяртаць увагі на прапагандыста.

— Мне зашыбісь.

Скрыншот з відэа Прыдыбайлы

Сябры спявачкі выклікалі ахову і правялі яе да машыны.

«У моманце сітуацыя не была смешнай, яны выглядалі, нібыта гэта людзі, якія гатовы мяне зараз ударыць», — падзялілася ў сторыс Дакота.

Пасля леташніх выбараў папулярная спявачка выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю. Яна запісала песню «Уходи», кліпам на якую сталі кадры беларускіх пратэстаў.

Чытайце таксама:

«Скажу дзецям, што Косця памёр»: прапагандыста Прыдыбайлу не запрасілі на вяселле найлепшага сябра

Супрацоўнік «Рашы Тудэй» Прыдыбайла з'явіўся каля БТ, калі пайшлі чуткі пра завоз работнікаў з Расіі. Хто гэта?

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа20

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы6

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

«Яндэкс Музыка» праз цэнзуру выдаліла альбом Leibonik. Гурт знайшоў выйсце ў стылі «белых плямаў»9

Міністэрства ЖКГ нагадала, што нельга прыходзіць з сабакамі туды, куды любіць хадзіць з Умкам Лукашэнка5

ЗША абяцаюць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але настойваюць на «самаабароне Еўропы» ўжо да 2027 года9

Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа20

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць