Свет

Пуцін: Калі ЗША нас не пачуюць, ваенны адказ можа быць «самым розным»

Ваенна-тэхнічны адказ Расіі пры адмове ЗША і НАТА разглядаць так званыя «прапановы па гарантыях бяспекі» можа быць «самым розным». Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

«Ён [адказ] можа быць самым розным. Гэта залежыць ад тых прапаноў, якія зробяць мне нашы ваенныя эксперты», — адказаў ён на пытанне пра тое, якім можа быць адказ Расіі ў выпадку, калі ЗША і НАТА «не пачуюць нас і гэтым разам».

Нагадаем, апошнія месяцы, на фоне з'яўлення вялікай колькасці расійскіх войскаў на мяжы з Украінай, расійскі прэзідэнт патрабуе ад заходніх краін, у тым ліку ад Джо Байдэна, «гарантый бяспекі», галоўнай з якіх з'яўляецца неўступленне Украіны ў НАТА. Хоць сам Пуцін на пачатку сваёй прэзідэнцкай кар'еры, у 2000 годзе, не выключаў, што Расія ў перспектыве сама можа стаць членам НАТА. Аднак уступленне ў блок краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы выклікала нервовую рэакцыю ў Маскве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак21

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

Усе навіны →
Усе навіны

У Сібіры загарэлася і абрынулася буравая вышка «Беларуснафты»4

Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала срэбра на чэмпіянаце свету3

У Бярозе адкрылі мемарыяльную дошку прэзідэнту Акадэміі навук Беларусі, расстралянаму за тэрарызм2

Айцішніца прыехала з Польшчы ў Беларусь і жахнулася цэнам у «Міле»26

У Гомелі школьнікаў трымалі 1,5 гадзіны на вуліцы, каб яны паглядзелі савецкі ваенны фільм. Тэмпература — 7 градусаў8

Ад кляшчоў абароніць гэты аптэчны сродак6

Французскі Le Monde: Дэфіцыт бульбы выклікае незадаволенасць у Беларусі8

«Карацей, псеўдаветэраны». «Войска НКВД». Тыкток паставіў дыягназ парадам35

У Касцюшкаве знікла шыльда ў памяць пра Тадэвуша Касцюшку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак21

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць