Свет

«Газпрам» сем дзён не заказвае прапампоўку па «Ямал — Еўропе» з-за адсутнасці заявак

Рэверсныя пастаўкі газу па газаправодзе «Ямал — Еўропа» з Нямеччыны ў Польшчу працягваюцца ўжо тыдзень у адсутнасць браніравання магутнасцяў на прамую прапампоўку ў Нямеччыну з боку «Газпрама» з-за адсутнасці заявак з боку еўрапейскіх кліентаў.

Гэта вынікае з даных газатранспартнага аператара Gascade.

«Газпрам» напярэдадні на аўкцыёне «на дзень наперад» зноў не забраніраваў магутнасці для транзіту прыроднага газу праз Польшчу па газаправодзе «Ямал — Еўропа» на панядзелак. Пры гэтым магчымасцю замовіць прапампоўку на панядзелак на ўнутрыдзённых таргах сёння ноччу кампанія таксама не скарысталася. Такім чынам, холдынг ужо тыдзень адмаўляецца ад браніравання прапампоўкі па трубаправодзе на наступныя суткі.

«Газпрам» пачаў зніжаць аб'ём браніравання транзіту газу па газаправодзе «Ямал — Еўропа» тыдзень таму, а з мінулага панядзелка і зусім не браніруе магутнасці прапампоўкі газу па гэтым трубаправодзе. У выніку з 21 снежня фізічны паток газу па газаправодзе ідзе ў рэверсным кірунку з Нямеччыны ў Польшчу, піша ТАСС.

Уладзімір Пуцін заявіў, што «Газпрам» не браніруе магутнасці газаправода, бо адсутнічаюць заяўкі з боку еўрапейскіх спажыўцоў. На яго думку, рэверс дазваляе еўрапейцам перапрадаваць газ, набыты па доўгатэрміновых кантрактах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць