Культура

Глядзіце прыгожую пясочную анімацыю пра беларускі шлях ‒ ад Купалы да нашых дзён

Беларускія творцы знайшлі незвычайны спосаб падвесці вынікі 2021 года ‒ яны стварылі пясочную анімацыю. Фільм «Шлях» з’явіўся на Youtube на Каляды.

«Звычайна ў гэты час прынята падводзіць выніку года і планаваць год наступны, але беларускія рэаліі не дазваляюць зрабіць гэтага прывычным чынам. Каб падкрэсліць гэты стан, было вырашана стварыць менавіта пясочную анімацыю з аўтарскай музыкай і паэзіяй», ‒ паведамляюць стваральнікі анімацыі.

Верш Янкі Купалы «Нашай ніве» прачытаў купалавец Раман Падаляка. Алесь Плотка напісаў і прачытаў свой верш.

Таксама над фільмам працавалі Вольга Сафронава (мастак пясочнай анімацыі) і Ліза Чаканава (мантаж), Аляксандр Ясінскі (кампазітар і выканаўца) і Яна Шчарбакова (выканаўца).

Творчая група сабралася пад адзін праект і не мае планаў ставіць супрацу на паток.

«Наш новы кароткi фiльм мы прысвячаем усім беларусам, што змагалася і працягваюць змагацца. Я ведаю, што гэты «шлях» мы стварылі самi. I цяпер мы павінны яго прайсці. Будзе лепш, калi мы пройдзем яго не паасобку, а разам», ‒ сказала аўтар анімацыі Вольга Сафронава.

Паглядзіце, якія шыкоўныя выцінанкі робіць беларуская мастачка ФОТЫ

Андрэй Янушкевіч: Апошні год павялічыў колькасць чытачоў беларускамоўных кніг у тры разы

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць