Грамадства

«Прапаноўваюць стаць… дружыннікам». На сталічным хлебазаводзе прыдумалі арыгінальны спосаб пазбегнуць палітычнага звальнення

Як стала вядома «Нашай Ніве», хваля звальненняў закранула і «Хлебазавод №2» у Мінску. Па інфармацыі чытачоў, туды прыйшоў спіс на звальненне з парай дзясяткаў імёнаў тых, хто перад выбарамі падпісаўся за альтэрнатыўных кандыдатаў. Праўда, ёсць адно «але». Нібыта ёсць шанец, пазбегнуць звальнення , калі напішаш заяву на ўступленне ў «добраахвотную дружыну».

«Альбо заява на звальненне, альбо ўступленне ў дружыннікі. Дырэктар просіць усіх абраць другое, бо кадраў бракуе», — расказаў «Нашай Ніве» адзін з супрацоўнікаў.

Так выглядае кампрамісная заява на далучэнне да атрадаў дружыннікаў. Адным з абавязкаў будзе прысячэнне правапарушэнняў і паведамленне пра іх у праваахоўныя органы.

Па словах суразмоўцы, пасля падпісання заявы людзей павінны прымацаваць да апорных пунктаў і ў вольны час яны павінны патруляваць горад. 

«Сутнасць, відаць, у тым, каб паказаць, што людзі пакаяліся і перайшлі на бок уладаў. А яшчэ, магчыма, гэтыя спісы дружыннікаў будуць апублікаваныя, і гэта таксама будзе выдатнай карцінкай для цяперашняй улады. Людзі не жадаюць далучацца да дружын, але многія збіраюцца ўступіць, бо не хочуць пазбавіцца працы, трэба карміць сем’і», — каментуюць суразмоўцы.

Раней падобныя прапановы паступалі супрацоўнікам Беларускай чыгункі. Калі вам вядома пра такія ж кейсы на вашых прадпрыемствах, паведамце пра гэта ў тэлеграм-бот «Нашай Нівы». Гэта ананімна і бяспечна.

Стаў вядомы лайфхак па ўладкаванні на работу, калі вы «палітычны»

Скандальна вядомы функцыянер БРСМ Цюхай пайшоў у «дружыннікі». Расказвае, як першыя поспехі

Каментары

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Да канца гэтага года мы павінны мець свае боепрыпасы да артылерыйскіх сістэм38

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць4

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць