Арыштаваная на 10 сутак заснавальніца музея ў Іўі абвясціла галадоўку
Жыхарка Іўя Рэгіна Лавор, якую арыштавалі на 10 сутак за парушэнне рэжыму адбываньня «хатняй хіміі», абвясціла галадоўку.
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасні мінулага года асудзілі на два гады «хатняй хіміі». Яе абвінавацілі ў абразе начальніка РАУС і старшага інспэктара. На «хатняй хіміі» жанчына знаходзіцца з 1 снежня 2021 года.
Каментары