Свет

У Казахстане затрымалі экс-міністра абароны. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Былога міністра абароны Казахстана Мурата Бектанава ўзялі пад варту. Яго адправілі ў адстаўку пасля падзей пачатку студзеня. Праваахоўныя органы адкрылі ў дачыненні да яго справу па артыкуле аб бяздзейнасці ўлады.

Мурат Бектанаў. Фота: Мінабароны Казахстана

У дачыненні да экс-міністра абароны Казахстана Мурата Бектанава пачалі дасудовае расследаванне, паведамляе Генпракуратура Казахстана. Справу распачалі 19 лютага па артыкуле аб бяздзейнасці ўлады (арт. 452 КК Казахстана), піша РБК.

20 лютага Бектанава затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. «Іншая інфармацыя не падлягае разгалошанню ў інтарэсах следства», — паведамляе Генпракуратура.

Пакаранне па артыкуле аб бяздзейнасці ўлады па крымінальным кодэксе Казахстана ў залежнасці ад абставін прадугледжвае ад 3 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

***

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў адправіў Бектанава ў адстаўку месяц таму, 19 студзеня, пасля пратэстаў у краіне, якія перараслі ў беспарадкі. Новым кіраўніком Мінабароны быў прызначаны Руслан Жаксылыкаў, які да гэтага моманту займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў і галоўнакамандуючага Нацыянальнай гвардыі.

Каментуючы адстаўку Бектанава, Такаеў заявіў, што той «не праявіў камандзірскіх якасцяў у крытычнай сітуацыі», з-за чаго краіне прыйшлося прасіць дапамогі за мяжой у краін АДКБ.

На яго думку, падчас студзеньскіх падзей у краіне армія Казахстана «з-за вельмі няўпэўненага і безыніцыятыўнага кіраўніцтва» не змагла выканаць свае задачы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць