Вайсковая пракуратура Азербайджана абвясціла ў вышук экс-прэзідэнтаў Арменіі Роберта Качарана і Сержа Саргсяна.

Роберт Качаран І Серж Саргсян
Пра гэта заявіў начальнік аддзела спецыяльных расследаванняў ведамства, старшы дарадца юстыцыі Эміль Тагіеў, паведамляе выданне Haqqin.az.
«Паколькі яны прапагандуюць, што Карабах належыць армянам і ў ім павінны жыць толькі армяне, а таксама заклікаюць да высялення азербайджанцаў з гэтай тэрыторыі, падпалу іх дамоў, яны былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці паводле адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэкса і абвешчаныя ў вышук», — патлумачыў Тагіеў.
-
Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку
-
Гламурны космас. Джэф Безас адпраўляе сёння ў космас сваю нявесту і яшчэ пяць жанчын
-
Кыргызстан уручыў ноту пратэсту расійскаму паслу пасля аблавы і жорсткага збіцця сваіх грамадзян у маскоўскай лазні

Каментары