З навіннага відэаагенцтва Ruptly, якое разам з тэлекампаніяй RT і агенцтвам «Спутнік» уваходзіць у сістэму інфармацыйнага прасоўвання пуцінскай павесткі па-за межамі Расіі, з пачаткам вайны ва Украіне звальняюцца журналісты — пра гэта піша Бі-бі-сі, са спасылкай на Reuters.

Reuters здабыла аўдыёзапіс сходу работнікаў і кіраўніцтва Ruptly, на якім абмяркоўваліся звальненні і прэтэнзіі журналістаў, а таксама пагаварыла на ўмовах ананімнасці з адным з супрацоўнікаў відэаагенцтва.
«Усе альбо сышлі на бальнічны, альбо проста сышлі. Нельга ўдзельнічаць ва ўсім гэтым, а потым ехаць у лагер уцекачоў і прыкідвацца, быццам спачуваеш», — сказаў гэты супрацоўнік.
Незадаволенасць супрацоўнікаў Ruptly выклікала, у прыватнасці, тое, што ім загадвалі называць уварванне Расіі ва Украіну «спецыяльнай аперацыяй».
Еўрасаюз цяпер думае, ці не забараніць працу RT і «Спутніка» на сваёй тэрыторыі. Аб Ruptly ў афіцыйных заявах гаворкі пакуль не было.
Па даных Reuters, з Ruptly у апошнія дні сапраўды сышлі тры старшыя рэдактары.
На запыт Reuters аб каментарыі прэс-сакратара Шону Ліну прыйшоў аўтаматычны адказ: «Прабачце, з 25 лютага я тут больш не працую».
-
Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку
-
Гламурны космас. Джэф Безас адпраўляе сёння ў космас сваю нявесту і яшчэ пяць жанчын
-
Кыргызстан уручыў ноту пратэсту расійскаму паслу пасля аблавы і жорсткага збіцця сваіх грамадзян у маскоўскай лазні

Каментары