Мастака Алеся Пушкіна пачнуць судзіць у Мінску на наступным тыдні
Мастака Алеся Пушкіна пачнуць судзіць 10 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе, паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у «наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» (ч. 3. арт. 130).

Крымінальную справу разгледзіць Мінскі гарадскі суд (пачатак аб 11-й гадзіне), суддзя — Алена Шылько.
Пушкін знаходзіцца за кратамі з сакавіка мінулага года.
Па версіі Генпракуратуры Беларусі, мастак «здзейсніў дзеянні, накіраваныя на прапаганду нацызму і дзейнасці беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацый». Маецца на ўвазе выстаўленне на выставе ў Гродне партрэта ўдзельніка пасляваеннага беларускага антысавецкага руху Яўгена Жыхара.
Крамолу ўбачылі і ў іншых творах ды акцыях Пушкіна.

Каментары