Грамадства

ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманне жыхароў Светлагорска за дыверсію на чыгунцы

Гомельскі ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманне трох жыхароў Светлагорска ва ўзросце ад 29 да 50 гадоў, якія нібыта спалілі абсталяванне на чыгуначным перагоне Астанкавічы — Жэрдзь.

Паводле версіі міліцыі, дзеяннямі гэтых людзей кіраваў BYPOL, а рабілі яны ўсё «за грашовую ўзнагароду». 29-гадовы падазраваны разам з двума сваімі знаёмымі ўвечары 28 лютага адправіўся на чыгуначны перагон за горадам. Адзін чакаў у машыне воддаль, а двое выконвалі заданне: аблілі гаручай вадкасцю рэлейную шафу сігнальнай устаноўкі і падпалілі.

Падчас ператрусаў па месцах жыхарства і ў гаражах затрыманых нібыта знайшлі «доказы іх злачыннай дзейнасці: гаручыя вадкасці, балаклавы і маскхалаты, халодная зброя і інструменты для ўзлому».

Цяпер затрыманыя абвінавачваюцца ў тэрарызме.

Нагадаем, што 1 сакавіка ў 23:08 на перагоне Астанкавічы — Жэрдзь гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі была спаленая рэлейная шафа сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), і ў выніку святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку апынуліся ў непрацоўным стане.

Чытайце таксама:

Пад Светлагорскам спалілі абсталяванне на чыгунцы ў кірунку Украіны

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА38

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА38

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць