Грамадства

З наступнага года польскія школы Гродна і Ваўкавыска пераводзяць на рускую мову

Як даведалася польскае выданне Rzeczpospolita, у польскай школе № 36 у Гродне на гэтым тыдні адбыўся сход бацькоў, на якім кіраўніцтва паведаміла пра тое, што польскія школы ў Беларусі пераводзяцца на рускую мову выкладання.

Школа № 36 у Гродне

Выкладанне польскай мовы і літаратуры можа быць арганізавана ў гэтай школе на працягу адной гадзіны ў тыдзень і толькі са згоды мясцовых уладаў. Па інфармацыі Rzeczpospolita, такі ж лёс чакае і польскую школу ў Ваўкавыску.

У Гродне ў школе навучаецца каля 620 вучняў, у Ваўкавыску — 250.

Рэжым Лукашэнкі амаль цалкам ліквідаваў і беларускамоўную адукацыю. Толькі 11% вучняў у 2020 годзе вывучалі ўсе прадметы па-беларуску. У пераважнай большасці гэта малакамплектныя школы ў вёсках, да таго ж моўны рэжым у іх, як правіла, строга не вытрымліваецца.

На момант прыходу Лукашэнкі да ўлады палова дзяцей вучылася па-беларуску, а палова — па-руску.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»19

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»19

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць