Грамадства

«Ён распавядаў мне, як любіць маю дачку». Маці Сафіі Сапегі назвала пост Рамана Пратасевіча пра жаніцьбу «агідным»

ти9 мая былы рэдактар Nexta Раман Пратасевіч ажаніўся. Але не са сваёй сяброўкай Сафіяй Сапегай, якую трыма днямі раней асудзілі да шасці гадоў турэмнага зняволення. Імя выбранніцы Пратасевіч не назваў і патлумачыў: «Нашы адносіны з Сафіяй фактычна завяршыліся да пасадкі ў Мінску. Нас нічога не звязвала. Нават крымінальныя справы не перасякаюцца».

Маці Соф'і Сапегі дала інтэрв'ю «МК», яна назвала учынак Рамана Пратасевіча агідным. Сям'я Сапегі нічога пра жаніцьбу не ведала.

«Мы прачыталі, што з гэтай нагоды напісаў сам Пратасевіч. Гэта агідна, — сказала маці Сапегі Ганна Дудзіч. — Я проста хачу нагадаць Раману адзін эпізод. Калі іх ужо арыштавалі, нам дазволілі сустрэцца з Пратасевічам у Мінску. Ён распавядаў мне, як любіць маю дачку. Тады ў мяне слёзы навярнуліся. Вельмі кранальны момант быў….»

Жанчына асцерагаецца, што Пратасевіч напіша Соф'і пра сваё вяселле. «Хочацца яму сказаць, каб ён не рабіў гэтага. Я вельмі баюся, што дачка даведаецца пра яго ўчынак. Я як жанчына ўяўляю, які гэта будзе ўдар для яе. Шостага мая ёй вынеслі прысуд, а праз тры дні Раман жаніўся. Дай бог, каб усё гэта было шчыра, а не па сцэнарыі. Але, у любым выпадку, мала прыемнага», — сказала яна.

На думку маці Соф'і, нават калі пара даўно прыняла рашэнне аб расставанні, як пра гэта казаў Пратасевіч, «калі людзі разам трапляюць у бяду, такія рашэнні ў адзін момант забываюцца».

«Чытаць яго апраўданні было брыдка. Я дала сабе слова, што больш не буду нічога чытаць і глядзець. Спадзяюся, Соф'я потым зразумее, што выбар трэба ў жыцці рабіць трошкі інакш. Яна памылілася ў сваім выбары. Хоць, я ўпэўненая, яна ўжо сама ўсё зразумела», — сказала Ганна Дудзіч.

Яна расказала і пра спатканне з дачкой на наступны дзень пасля прысуду.

«Ніколі не магла падумаць, што за суткі чалавек можа так змяніцца. Соф'я на судзе і на спатканні — неба і зямля. Яна сядзела ўся скурчаная, жаласная настолькі, што… і ўвесь час паўтарала: «Мама, мама, мама». І плакала. Казала: «Мама, ведаеш, здаецца, я за гэтыя суткі стала забываць сябе, якая я была раней. Я не хачу сябе забываць». Я супакойвала, што такога не павінна адбыцца. Мабыць, стрэсавы стан дае такі эфект. Слухаць яе было цяжка».

Тым часам пацярпелы бок — сілавікі, чые імёны невядомыя — прад'явіў Соф'і іск у 70 тысяч даляраў.

«Не ведаю, дзе мы возьмем такія грошы пры заробку 300 даляраў. Будзем збіраць. Без пагашэння іску мы не можам падаваць на памілаванне, — сказала маці Соф'і. — Як я разумею, акрамя маральнай шкоды, там больш нічога не было, ні збіцця, ні псавання маёмасці. Дай бог, каб гэтыя грошы прынеслі ім і іх дзецям шчасце».

Каментары

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава8

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава8

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →