«44-гадовы мужчына знаходзіўся ў сябе дома ў стане алкагольнага ап’янення. Грамадзяніну стала сумна і ён патэлефанаваў на лінію 104. Спецыялістам газавай службы ён паведаміў пра тое, што рыхтуецца тэракт і ў доме па вуліцы Пралетарскай закладзенае выбуховае прыстасаванне», — распавялі ў міліцыі.

Пры праверцы дома ніякіх выбухованебяспечных рэчываў выяўлена не было.

Дзеянні грамадзяніна былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0