Вайскова-паветраныя сілы ЗША паспяхова правялі выпрабаванні гіпергукавой зброі, паведамляе Reuters.
Паводле заявы ВПС, у суботу ля ўзбярэжжа Паўднёвай Каліфорніі бамбардзіроўшчык B-52 запусціў гіпергукавую ракету хуткага рэагавання (ARRW). У ходзе выпрабаванняў ракета дасягнула хуткасці, якая ў пяць разоў перавышае хуткасць гуку, адзначылі вайскоўцы.