Палітзняволеную асудзілі да двух гадоў калоніі за відэа і каментары ў Tik-Tok
Сёння ў Мінскім абласным судзе аб'явілі чарговы прысуд па «справе Зельцэра». Палітзняволеную Аліну Забаштанскую асудзілі да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнай кодэкса, піша «Вясна».
Суд над палітзняволенай распачаўся 14 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядала суддзя Вікторыя Паляшчук. Што менавіта інкрымінавалі Аліне — невядома. Па словах сваякоў, судзілі яе за відэа і каментары ў Tik-Tok.
Аліна хворая на эпілепсію. Па справе прызначалі псіхіятрычную экспертызу — перапынак цягнуўся месяц. Дома палітзняволеную чакае дачка.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ