Ён адзначыў, то за апошнія дні ў ААН былі абмеркаваныя многія аспекты харчовай бяспекі, звязаныя з нападам Расіі на Украіну. Са слоў Прайса, Масква імкнецца ўсімі спосабамі зняць з сябе адказнасць за праблемы з пастаўкамі збожжа і перакласці яе на ініцыятараў санкцый. 

«Урад Расіі, выкарыстоўваючы ў гэтым выпадку харчаванне як зброю, блакуючы экспарт — вываз прадуктаў харчавання з партоў Украіны, імкнуўся зняць з сябе адказнасць за свае дзеянні, абвінавачваючы санкцыі ў збоях у сусветным гандлі харчаваннем. Гэта заведама ілжыва. Нашы санкцыі ў дачыненні да Расіі спецыяльна выключаюць прадукты харчавання і ўгнаенні», — сказаў Прайс.

Ён адзначыў, што для вырашэння праблем у сферы харчовай бяспекі Крэмль у першую чаргу павінен спыніць сваю агрэсію супраць Украіны, што дазволіць украінскім аграрыям спакойна вырасціць ураджай, а марскім судам дастаўляць украінскае збожжа спажыўцам.

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента таксама выказаў падтрымку намаганням генеральнага сакратара ААН, накіраваных на рашэнне такіх праблем.

«Мы падтрымліваем яго намаганні, накіраваныя на тое, каб пераканаць Расію спыніць несправакаваную, неапраўданую вайну, і яго намаганні, накіраваныя на тое, каб Украіна магла бесперашкодна экспартаваць сваю сельскагаспадарчую прадукцыю, каб зноў дапамагчы накарміць свет», — сказаў ён.

Гаворачы пра Беларусь, Прайс адзначыў, што санкцыі ў дачыненні да «Беларуськалія» і «БКК» былі ўведзеныя ў 2020 годзе ў адказ на дзеянні беларускіх уладаў супраць мірных пратэстаў і парушэння асноўных правоў чалавека.

«Менавіта рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае гэтыя дзяржаўныя прадпрыемствы для ўзбагачэння і падтрымання свайго рэпрэсіўнага рэжыму. І да таго часу, пакуль рэжым не спыніць падтрымку несправакаванай агрэсіі Расіі супраць Украіны, мы працягнем прадпрымаць усе неабходныя дзеянні для падрыву яго ваенных і фінансавых магчымасцяў з дапамогай мэтанакіраваных санкцый, уключаючы дзеянні, прынятыя супраць Расіі», — сказаў Прайс.

Ён падкрэсліў, што санкцыі застануцца ключавымі інструментамі ў намаганнях па вырашэнні праблем глабальнай бяспекі, парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і ў іншых галінах, якія выклікаюць занепакоенасць ЗША.

The Wall Street Journal: ЗША гатовыя прыпыніць санкцыі адносна беларускага калію ўзамен за згоду Беларусі на транзіт украінскага збожжа ў Клайпеду

Ціханоўская Захаду: Голад ці правы чалавека — фальшывая дылема Лукашэнкі

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
9