«Сёння мы скончылі працы ў Дзясне. На жаль, пад абломкамі там выяўленыя 87 ахвяр. 87 забітых», — сказаў прэзідэнт Украіны, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе па відэасувязі.
Ракетныя авіяўдары па пасёлку расійскія войскі нанеслі 17 траўня. Дзве з чатырох выпушчаных ракет патрапілі ў будынак вучэбнага цэнтра УСУ.
У мінабароны Расеі тады паведамлялі аб «знішчэнні рэзерваў праціўніка, якія завяршалі сабой баявое зладжванне на тэрыторыі вучэбнага цэнтра» ў Дзясне.