Фота Ramil Sitdikov, Kremlin Pool Photo via AP

Фота Ramil Sitdikov, Kremlin Pool Photo via AP

Калі менавіта яны могуць прайсці, залежыць ад сітуацыі на фронце. Пакуль самая рэалістычная дата — 11 верасня, у адзіны дзень галасавання.

Па словах суразмоўцаў «Медузы», у тыя ж тэрміны можа прайсці рэферэндум аб далучэнні Паўднёвай Асеціі. Улады самаабвешчанай рэспублікі запланавалі свой рэферэндум на тую ж тэму на 17 ліпеня — аднак два суразмоўцы «Медузы», блізкія да АП, запэўніваюць, што дата плебісцыту можа памяняцца (яе загадзя прызначыў Анатоль Бібілаў, які прайграў прэзідэнцкія выбары).

Тыя ж крыніцы не выключаюць, што разам з рэферэндумамі ў самаабвешчаных рэспубліках Данбаса можа прайсці плебісцыт аб «зліцці» з Расіяй у Беларусі.

«Але гэта, калі ўдасца прадушыць Лукашэнку, які ад такога сцэнарыя ўсяляк сыходзіць», — падкрэслівае адзін з суразмоўцаў.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
80