Пра гэта паведаміў дарадца мэра горада Пятро Андрушчанка. «Горад ператварыўся ў суцэльныя могілкі. Лютасць. Проста лютасць», — напісаў ён у сябе ў Тэлеграме.

«Праз адмову мясцовых збіраць і пакаваць целы загінулых, МНС Расіі пакінула месца работ. Смурод чуецца ў многіх кварталах», — удакладніў Андрушчанка.

Акрамя таго, практычна цалкам спынены працэс эксгумацыі целаў, пахаваных у дварах жылых дамоў і шматпавярховікаў. Для перапахавання трэба дачакацца чаргі, асабіста прывезці цела ў морг. Пры гэтым трэба зрабіць выгляд, што цела толькі выяўленае або трэба пагадзіцца на камеру, што сваяк быў забіты ўкраінскай арміяй.

Раней украінскія гарадскія ўлады Марыупаля казалі, што ў выніку расійскай асады маглі загінуць да дзясяткаў тысяч жыхароў, а гораду і ваколіцам з-за шматлікіх пахаванняў пагражае экалагічная катастрофа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0