Аляксандр Шпакоўскі. Скрыншот з відэа

Некалькі тысяч беларусаў выказалі жаданне далучыцца да добраахвотніцкіх адзінак пры ўкраінскай арміі. Некалькі соцень з іх ужо ваююць. Шэсць беларусаў загінулі ў баях з расійскімі інтэрвентамі. Большасць з легіянераў, з якімі гаварылі СМІ, не хаваюць, што ўспрымаюць вайну за незалежнасць Украіны як этап да вызвалення Беларусі ад лукашызму.

У сваім тэлеграм-канале звязаны з беларускімі сілавымі структурамі палітолаг Аляксандр Шпакоўскі выказаў занепакоенасць адносна будучых дзеянняў беларускіх фармаванняў ва Украіне. Ëн дапускае, што Захад з мэтай звяржэння «канстытуцыйнага ладу ў Беларусі» пойдзе на Беларусь вайной.

«Цяпер на фоне баявых дзеянняў ва Украіне распаўсюджванню пажару на Беларусь ніхто не здзівіцца», — піша Шпакоўскі.

Ëн нізка ацэньвае патэнцыял сваіх суайчыннікаў.

«Ніякі батальён Каліноўскага войскам уварвання не стане, — піша Шпакоўскі. — Нават калі заходнія разведкі прачэшуць усю беларускую палітычную эміграцыю, то наскрабуць максімум тысячы дзве баевікоў, якія пасля паскораных курсаў навучання будуць прыдатныя толькі для паліцэйскіх функцый. Натуральна, з трох напрамкаў будуць заходзіць ССА (сілы спецыяльных аперацый, — НН) суседніх краін, якіх легендуюць пад «беларускіх добраахвотнікаў». Менавіта таму медыйны складнік, піяр, зʼяўляюцца асноўнай задачай т. зв. каліноўцаў ва Украіне. Да моманту агрэсіі свет павінен ведаць, што ў беларускай апазіцыі ёсць вайсковы складнік», — піша Шпакоўскі.

Палітолаг лічыць, што ад такога сцэнарыя лукашэнкаўцаў бароніць расійскі ядзерны парасон.

«Расійскія калегі цалкам канкрэтна заяўляюць: у выпадку агрэсіі супраць Беларусі, у тым ліку гібрыднай, па Варшаве (менавіта па польскай сталіцы), — падкрэслівае Шпакоўскі, — будзе нанесены ядзерны ўдар. Таму палякам рэкамендую задумацца. Будзеце потым ныць і плакаць. Як у 1939-м».

Батальён Каліноўскага становіцца палком

Фарміруюцца дзве беларускія ўзброеныя групы, якія бачаць сваёй мэтай вызваленне краіны 

«Як вызвалім Украіну, пойдзем вызваляць Мінск». Wall Street Journal апублікаваў вялікі артыкул пра добраахвотнікаў ва Украіне

Клас
1
Панылы сорам
30
Ха-ха
28
Ого
Сумна
Абуральна
12

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру