«Для выхаду жыхароў з акружаных населеных пунктаў абвяшчаюцца рэжымы цішыні і ствараюцца гуманітарныя калідоры. Безумоўна, гэта запавольвае тэмпы наступу, але робіцца гэта свядома, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва», — растлумачыў спадар Шайгу на сённяшнім пасяджэнні Савета міністраў абароны АДКБ.

Паводле яго звестак, расійская армія не наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры і паражае ваенныя аб'екты выключна «высокадакладнай зброяй».

Ён адзначыў, што, нягледзячы на перыядычнае запаволенне дынамікі баявых дзеянняў, Расія будзе працягваць правядзенне ваеннай аперацыі «да поўнага выканання ўсіх задач».

Раней аб запаволенні тэмпаў расійскай вайсковай аперацыі ва Украіне заяўляў Аляксандр Лукашэнка. 5 мая ў інтэрв'ю агенцтву AP ён распавёў, што, на яго думку, «гэтая аперацыя зацягнулася». У сакавіку дырэктар Расгвардыі Віктар Золатаў, каментуючы канфлікт ва Украіне, паведаміў, што «не ўсё ідзе так хутка, як хацелася б».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2