Здарэнні

Суд вынес прыгавор грамадзяніну Турцыі, які ў Мінску спрабаваў супакоіць немаўля, а ў выніку забіў яго

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд 48-гадоваму грамадзяніну Турцыі, які два гады таму, спрабуючы супакоіць пяцімесячнае немаўля, забіў яго, а затым выкінуў цела з акна з 11-га паверха на праспекце Ракасоўскага ў Мінску. Пра гэта паведамляе Zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнага суда.

Згодна з матэрыяламі справы, бацькі пяцімесячнага хлопчыка і яго бабуля з сужыцелем у ноч на 8 лютага 2019 года выпівалі ў кампаніі двух знаёмых. Ноччу дзіця стала плакаць і 48-гадовы сужыцель бабулі паспрабаваў яго супакоіць.

Будучы п'яным, ён падкінуў пяцімесячнае дзіця, не змог яго ўтрымаць і выпусціў, хлопчык ударыўся галавой аб цвёрды прадмет. Пасля гэтага мужчына вырашыў аказаць яму першую дапамогу. Ён паспрабаваў зрабіць яму непрамы масаж сэрца, які выліўся ў цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія сталі адной з прычын гібелі малога.

Па выніках экспертызы, дзіця памерла ад спалучанай траўмы галавы і цела, якая ўскладнілася развіццём траўматычнага шоку.

Спрабуючы схаваць сляды, мужчына зацягнуў на шыі дзіцяці свой рэмень, абмыў яго ў ваннай, а пасля выкінуў цела з акна кухні на 11-м паверсе.

Мужчыну прызналі вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці (ч. 1 арт. 144). Суд вынес прысуд — тры гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Трагедыя адбылася 8 лютага 2019 года на праспекце Ракасоўскага ў Мінску. Відавочцы ўбачылі каля шматпавярховіка цела пяцімесячнага хлопчыка. Следчыя ўстанавілі, што смерць малога носіць крымінальны характар. На целе дзіцяці меліся шматлікія цялесныя пашкоджанні, а вакол шыі была пятля ў выглядзе рамня.

Калі падазраванага ўсё ж знайшлі, мужчына падчас допыту распавёў, што спалохаўся адказнасці. Віну ў здзяйсненні злачынства ён прызнаў, хоць і на першапачатковым этапе хаваў сваё дачыненне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць