У Беларусі зарэгістравалі таварны знак і лагатып, які вельмі нагадвае сімвал вядомай сеткі рэстаранаў хуткага харчавання KFC, піша belretail.by.

Кампанія «Бел Фуд сэрвіс», якая прадстаўляе ў Беларусі брэнд KFC, у сакавіку зарэгістравала таварны знак і лагатып BFC. Заява аб рэгістрацыі апублікаваная на сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Раней KFC заявіў аб прыпыненні інвестыцый у расійскую сетку рэстаранаў, а потым і аб сыходзе з расійскага рынку. Планавалася, што ў Беларусі сетка працягне працаваць.

Цалкам верагодна, кампанія рыхтуецца працягнуць працу пад новым брэндам у выпадку сыходу KFC з Беларусі. Але не абавязкова. Справа ў тым, што надпіс BFC ёсць на актуальным лагатыпе «Бел Фуд сэрвіс». Цалкам магчыма, кампанія хоча змяніць яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0