Instagram-блогера асудзілі да 4 гадоў калоніі. Пры затрыманні ў яго выбівалі логін і пароль
У судзе Маскоўскага раёна 24 мая агучылі прысуд 29-гадоваму палітзняволенаму Сяргею Сакаўцу. Суддзя Таццяна Пірожнікава па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса прызначыла яму чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».
Сяргея абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у чатырох жнівеньскіх акцыях пратэсту — 9, 16, 23 і 30 жніўня.
Таксама яму інкрымінавалі заклікі да ўдзелу ў мітынгах праз Instagram, у якім у яго было каля 15 тысяч падпісчыкаў.
Сяргей на судзе віну не прызнаў і заявіў пра збіццё пры затрыманні.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ