Як стала вядома «Нашай Ніве», з моманту затрымання Аляксандр Дземідовіч знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Мінска.

Сёння яго перавядуць на Акрэсціна, а заўтра будуць судзіць па адміністрацыйным артыкуле 23.4 «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў».

Як распавялі Zerkalo.io відавочцы, затрыманне Аляксандра адбывалася 25 мая ў прамежак з 15.30 да 16.00.

— Да нас прыйшлі тры супрацоўнікі органаў унутраных спраў у цывільным, сталі пытацца супрацоўнікаў кінатэатра аб бяспецы, мерапрыемствах і іншым, намякаючы на сустрэчу з кімсьці галоўным, — кажа адзін з работнікаў кінатэатра. — Любы «галоўны», які да іх прыходзіў, іх не задавальняў. Тады паклікалі дырэктара. І ўжо дырэктару яны сказалі, што не будуць марнаваць час. Маўляў, вядзіце туды, дзе сядзіць Аляксандр Дземідовіч. Далей яны ўжо зайшлі ў ягоны кабінет, сказалі збіраць рэчы, маўляў, паедзем на ператрус. Забралі ключы ад дома, тэлефон. Сказалі, што яго не будзе 10 сутак. Што за артыкул, па якой яны яго затрымлівалі, невядома.

Раней Дземідовіч працаваў на розных пасадах на партале «Тутбай». Да разгрому ўзначальваў адно з падраздзяленняў камерцыйнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10